Літургічныя тэксты

для беларускамоўнага багаслужэння

Апостал Нядзелі пра блуднага сына (зач. 135).

(1 Кар., 135 зач., VІ, 12–20) Пасля Трысвятога. Дыякан: Будзем уважлівымі! Свяшчэннік: Мір усім. Чытач:  І духу твайму. Дыякан: Прамудрасць! Чытач: Пракімен, глас 6-ты: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваю. Хор: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваё. Верш: Да Цябе, Госпадзі, я буду…

Кандак нядзелі пра блуднага сына

тон 3: Ад бацькоўскай славы Тваёй аддаліўся я бяздумна,/ на злое растраціўшы тое багацце, якое Ты даў мне./ Таму звяртаюся да Цябе, словамі блуднага ўсклікаючы:/ саграшыў я перад Табою, Ойча шчодры,/ прымі мяне ў пакаянні// і зрабі мяне як аднаго з наймітаў Тваіх.

Copyright © 2019 Літургічныя тэксты