Літургічныя тэксты

для беларускамоўнага багаслужэння

Апостальскае чытанне 1-й Нядзелі Вялікага посту.

(Яўр., 329 зач., ХІ, 24–26,32 – ХІІ, 2) Пасля Трысвятога.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, глас 4-ты: Благаславёны Ты, Госпадзі, Божа айцоў нашых;/ і ўсхвалена і праслаўлена імя Тваё навекі.

Хор: Благаславёны Ты, Госпадзі, Божа айцоў нашых;/ і ўсхвалена і праслаўлена імя Тваё навекі.

Верш: Бо праведны Ты ва ўсім, што зрабіў з намі.

Хор: Благаславёны Ты, Госпадзі, Божа айцоў нашых;/ і ўсхвалена і праслаўлена імя Тваё навекі.

Чытач: Благаславёны Ты, Госпадзі, Божа айцоў нашых.

Хор: …  і ўсхвалена і праслаўлена імя Тваё навекі.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Яўрэяў Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты, вераю Маісей, стаўшы дарослым, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай, і пажадаў лепш пакутаваць з народам Божым, чым мець часовае грахоўнае задавальнјнне, і палічыў, што цярпець знявагі дзеля Хрыста — большае багацце, чым егіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на будучую ўзнагароду. І што яшчэ скажу? Не хопіць мне часу, каб расказваць пра Гедэона, Варака і Самсона, пра Іефая, Давіда і Самуіла, і іншых прарокаў, якія вераю скаралі царствы, вяршылі справядлівасць, атрымлівалі абяцанае, закрывалі пашчы львам, гасілі сілу агню, пазбягалі вастрыя мяча, станавіліся дужымі пасля немачы, былі моцнымі на вайне, праганялі войскі чужынцаў; жанчыны атрымлівалі памерлых сваіх уваскрэслымі; а іншыя замучаны былі, адмовіўшыся ад вызвалення, каб дасягнуць уваскрасення ў лепшае жыццё; іншыя перанеслі здзекі і пабоі, а таксама зняволенне і цямніцу, былі пабіты камянямі, былі перапілаваны, катаваны, паміралі, забітыя мячом, блукалі ў авечых і казіных скурах, цярпелі нястачы, уціск, злобу; тыя, каго не варты быў увесь свет, блукалі па пустынях, і гарах, і пячорах, і цяснінах зямных. І ўсе яны, хоць і заслужылі пахвалу за веру, не атрымалі абяцанага, таму што Бог прадугледзеў для нас нешта лепшае, каб яны не без нас дасягнулі дасканаласці. Таму і мы, вакол сябе маючы такое вялікае воблака сведкаў, скінем усякі цяжар і грэх, які з лёгкасцю апутвае нас, і цярпліва будзем здзяйсняць прызначаны нам подзвіг, гледзячы на Правадыра і Здзяйсняльніка веры, Іісуса, Які, замест той радасці, якая была перад Ім, перацярпјў крыж, не зважаючы на ганьбу, і сеў праваруч прастола Божага.

 Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, глас 8-мы.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Маісей і Аарон сярод іерэяў Яго, і Самљіл сярод тых, хто прызывае імя Яго. 

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Яны прызывалі Госпада, і Ён пачуў іх.

Хор: Алілуія (тройчы).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Copyright © 2019 Літургічныя тэксты