Літургічныя тэксты

для беларускамоўнага багаслужэння

Пракімны нядзельныя (да Літургіі)

*Пераклад Брацва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска

Глас 1

Пракімен, глас 1-шы: Няхай будзе, Госпадзі, міласць Твая на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Верш: Радуйцеся, праведныя ў Госпадзе, праведным належыць усхваляць Яго.

Алілуія, глас 1-шы: Бог здзяйсняе помсту за мяне і ўпакорвае мне народы.

Верш: Ён велічна выратоўвае цара і дае міласць памазанніку Свайму Давіду і нашчадкам яго давеку.

Глас 2

Пракімен, глас 2-гі: Моц мая і песня мая – Гасподзь, і стаў Ён маім спасеннем.

Верш: Настаўляючы, пакара?ў мяне Гасподзь, але на смерць не аддаў мяне.

Алілуія, глас 2-гі: Няхай пачуе цябе Гасподзь у дзень смутку, няхай абароніць цябе імя? Бога Іакавага.

Верш: Госпадзі, збаў цара? і пачуй нас у той дзень, як мы паклічам Цябе.

Глас 3

Пракімен, глас 3-ці: Спявайце Богу нашаму, спявайце; спявайце Цару нашаму, спявайце.

Верш: Усе народы запляскайце рукамі, усклікніце Богу голасам радасці.

Алілуія, глас 3-ці: На Цябе, Госпадзі, я спадзяю?ся, каб не быць мне пасаромленым давеку.

Верш: Будзь для мяне Богам Абаронцам і домам прыстанку, каб спасці мяне.

Глас 4

Пракімен, глас 4-ты: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, усё мудра стварыў Ты.

Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.

Алілуія, глас 4-ты: Умацуйся, і квітней, і царствуй, дзеля ісціны, і лагоднасці, і праўды.

Верш: Ты ўзлюбіў праўду і ўзненавідзеў беззаконне.

Глас 5

Пракімен, глас 5-ты: Ты, Госпадзі, захаваеш нас і ўсцеражэш нас ад роду гэтага давеку.

Верш: Спасі мяне, Госпадзі, бо менш стала праведнікаў.

Алілуія, глас 5-ты: Міласці Твае, Госпадзі, буду апяваць давеку, з роду ў род буду абвяшчаць ісціну Тваю вуснамі маімі.

Верш: Бо Ты сказаў: навекі заснавана міласць. На нябёсах сцверджана ісціна Твая.

Глас 6

Пракімен, глас 6-ты: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё.

Верш: Да Цябе, Госпадзі, я буду ўсклікаць; не прамаўчы, зважаючы на мяне.

Алілуія, глас 6-ты: Той, хто жыве з дапамогаю Усявышняга, пад покрывам Бога Нябеснага знаходзіцца будзе.

Верш: Ён скажа Госпаду: Ты Заступнік мой і Прытулак мой, Бог мой, на Якога я спадзяюся.

Глас 7

Пракімен, глас 7-мы: Гасподзь моц людзям Сваім дасць, Гасподзь благаславіць людзей Сваіх мірам.

Верш: Прынясіце Госпаду, сыны Божыя, прынясіце Госпаду маладых ягнят.

Алілуія, глас 7-мы: Добра — вызнаваць Госпада і апяваць імя Тваё, Усявышні.

Верш: Абвяшчаць раніцою міласць Тваю і ісціну тваю на кожную ноч.

Глас 8

Пракімен, глас 8-мы: Памаліцеся і будзьце ўдзячныя Госпаду Богу нашаму.

Верш: Вядомы ў Іудзеі Бог, велічнае ў Ізраілі імя? Яго.

Алілуія, глас 8-мы: Прыйдзíце, узрадуемся ў Госпадзе, усклікнем Богу Спасіцелю нашаму.

Верш: Паспяшаемся стаць перад абліччам Яго, псалмамі будзем усклікаць да Яго.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Copyright © 2019 Літургічныя тэксты