Літургічныя тэксты

для беларускамоўнага багаслужэння

Трапар, кандак, прычасны 3-й нядзелі Вялікага посту. Пакланенне Крыжу.

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска

Трапар Нядзелі Крыжапаклоннай, глас 1

Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх, / і благаславі спадчыну Тваю, / перамогу праваслаўным хрысціянам над праціўнікамі даючы // і Тваім Крыжам ахоўваючы народ Твой.

Кандак Нядзелі Крыжапаклоннай, глас 7

 Ужо палымяны меч не ахоўвае вароты Эдэма, / бо ён цудоўна звћзаны дрэвам Крыжа. / Джала смерці і перамога пекла выгнаны, / і Ты, Спасіцель мой, / стаў, усклікаючы тым, што ў пекле: // “Уваходзьце зноў у рай!”

Прычасны верш: Адлюстравалася на нас святлѓ аблічча Твайго, Госпадзе. Алілуія, алілуія, алілуія.

*Альтэрнатыўны пераклад:

Трапар 3 нядзелі Вялікага Посту, пакланенне Крыжу, тон 1

Збаў, Госпадзі, люзей Тваіх / і дабраславі спадчыну Тваю, / перамогу хрысціянам даючы над праціўнікамі /і ахоўваючы Крыжам Тваім народ Твой

Кандак Нядзелі Кандак 3 нядзелі Вялікага Посту, пакланенне Крыжу, тон 7:

Палымяны меч больш не ахоўвае брамы Эдэма, / бо ён дзівосна звязаны дрэвам Крыжа. / Выгнаны джала смерці і перамога пекла, / і Ты, Збаўца мой, усклікаеш тым, што ў пекле: // уваходзьце зноў у Рай.

Прычасны верш: Азарыла на нас святло аблічча Твайго, Госпадзе. Аллілуйя, аллілуйя, аллілуйя.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Copyright © 2019 Літургічныя тэксты