Літургічныя тэксты

для беларускамоўнага багаслужэння

25.04/07.04 Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы Трапар, кандак, пракімен, прычасны верш, задастойнік (тэксты)

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска

Трапар свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, глас 4

Сёння пачатак нашага спасення і адвечнай тайны яўленне: / Сын Божы  становіцца Сынам Дзевы / í Гаўрыіл благадаць дабравесціць. / Таму  і мы з ім усклікнем да Багародзіцы: / радуйся, Благадатная, // Гасподзь з Табою.

Кандак свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, глас 8

Табе, найвышэйшай Военачальніцы, / пазбаўленыя ад бед, мы, рабы Твае, Багародзіца, з удзячнасцю спяваем./ Ты ж, маючы моц непераможную, ад усялякіх бед вызваляй нас, што ўсклікаем да Цябе: // радуйся, Нявеста, Якая засталася Дзеваю.

Задастойнік свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы

Дабравесці, зямля, радасць вялікую, усхваляйце, Нябёсы, Божую славу.

Да жывога Божага Ківота няхай ніяк не дакранецца рука нячыстых, вусны ж верных, нямоўчна спяваючы? Багародзіцы словы Ангела, p радасцю няхай  усклікаюць: радуйся, Благадатная, Гасподзь з Табою.

*Альтэрнатыўны пераклад:

Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы

Трапар, тон 4:

Сёння – пачатак нашага збаўлення, / і Тайны спрадвечнай з’яўленне: /Сын Божы становіцца Сынам Дзевы, / і Гаўрыіл ласку дабравесціць. / Таму і мы разам з ім усклікнем да Багародзіцы: / радуйся, ласкі Поўная, // Госпад з Табой.

Кандак, тон 8:

Непераможнай Ваяводзе, мы, удзел Твой, ад бед збаўлены, / Табе, Багародзіца, падзякі складаем. / Ты ж, маючы ўладу неадольную,/ ад усялякіх горасцяў вызываляй нас, мы ўсклікаем да Цябе: / Радуйся, Нявеста, // Якая засталася Дзевай!

Пракімен, тон4:

Дабравесціце з дня ў дзень збаўленне Бога нашага.

Верш: Заспявайце Госпаду спеў новы, спявай Госпаду ўся зямля!

Алілуйя:

Арасіць быццам дождж рунь, / быццам кропля ападзе на зямлю.

Няхай будзе імя Яго дабраславёным цяпер і навекі! Раней за сонца – імя Яго.

Задастойнік:

Дабравесці, зямля, вялікую радасць / спявайце, нябёсы, Богу хвалу!

Як да жывога Божага Ківота / хай не дакрануцца рукі нячыстыя, / вусны ж верных хай, ніколі не змаўкаючы, / з ангельскім голасам Багародзіцу апяваюць і ў радасці ўсклікаюць: / радуйся, ласкі Поўная, // Госпад з Табой.

Прычасны верш:

Абраў Госпад Сіён і пажадаў, каб быў жытлом для Яго.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Copyright © 2019 Літургічныя тэксты