Літургічныя тэксты

для беларускамоўнага багаслужэння

Пракімны на Літургіі ў дзень Пасхі і на Светлым тыдні (тэкст)

У дзень Святой Пасхі.

Пракімен, тон 8: Гэты дзень, які стварыў Гасподзь, узрадуемся і ўзвесялімся ў ім!

Верш: Вызнавайце Госпада, бо Ён дабро, бо навекі літасць Яго.  (Пс 135:1)

У Светлы панядзелак.

Пракімен, тон 8: Па ўсёй зямлі пройдзе вестка іх, і да канцоў сусвету словы іх.

Верш: Нябёсы апавядаюць пра славу Божую, а цвярдыня абвяшчае пра стварэнне рук Яго.

У Светлы аўторак.

Пракімен, тон 3, песня Багародзіцы: Узвялічвае душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Збаўцы Маім.

Верш: Што спаглянуў Ён на пакору Рабы Сваёй; бо адгэтуль будуць хваліць Мянеўсе роды.

У Светлую Сераду.

Пракімен, тон 6: Зраблю памятным імя Тваё з роду ў род.

Верш: Слухай, Дачка, і глядзі, і прыхілі вуха Сваё.

У Светлы Чацвер.

Пракімен, тон 3: Спявайма Богу нашаму, спявайма, спявайма Цару нашаму, спявайма.

Верш: Усе народы біце ў ладкі, усклікніце Богу воклічам радасці.

У Светлую Пятніцу. Пракімен, тон 8: Па ўсёй зямлі пройдзе вестка іх, і да канцоў сусвету словы іх.

Верш: Нябёсы апавядаюць пра славу Божую, а цвярдыня абвяшчае пра стварэнне рук Яго.

У Светлую Суботу.

Пракімен, тон 3: Госпад прасвятленне маё ды Збаўца мой, каго я збаюся?

Верш: Госпад абаронца жыцця майго, хто мне страшны?

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Copyright © 2019 Літургічныя тэксты