Антыфоны Раства (тэкст+ноты)

Антыфоны Раства

Антыфон 1

  1. Буду славіць Цябе, Госпадзі, усім сэрцам маім, / буду абвяшчаць усе цуды Твае.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасіцелю,/ спасі нас.

  • У сходзе і ў сонме праведных. / Велічныя справы Госпада.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасіцелю,/ спасі нас.

  • Дасканалыя ва ўсім / жаданні Яго.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасіцелю,/ спасі нас.

  • Слава і хараство — справы Яго, / і праўда Яго застаецца навекі.

Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасіцелю,/ спасі нас.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу,/ і цяпер, і заўсёды і на векі вякоў. Амінь. Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, Спасіцелю,/ спасі нас.

Антыфон 2

  1. БлажЭнны чалавек, які баіцца Госпада, / і моцна любіць запаведзі Яго.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, што пяём Табе: Алілуія.

  • Моцным на зямлі будзе семя яго,/ род праведных благаславёны будзе.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, што пяём Табе: Алілуія.

  • Слава і багацце ў доме яго, / і праўда яго застаецца навекі.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, што пяём Табе: Алілуія.

  • Заззяла ў цемры святло праведным. / Міласцівы і шчодры праведнік.

Прыпеў: Спасі нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, што пяём Табе: Алілуія.

Слава, і цяпер. Адзінародны Сыне…

Антыфон 3

  1. Сказаў Гасподзь Госпаду майму: / сядзі праваруч Мяне. (Трапар)
  2. Пакуль пакладу вОрагаў Тваіх / у паднОжжа ног Тваіх. (Трапар)
  3. ЖазлО сілы дасць Гасподзь Табе з Сіёна,/ каб Ты ўладАрыў над вОрагамі Тваймі. (Трапар)
  4. Ты явіш уладу ў дзень славы Тваёй,/ у ззЯнні святых Тваіх. (Трапар)

Уваходны верш:

З улоння раней за дзянніцу Я нарадзіў Цябе, — кляўся Гасподзь і не раскаецца, — Ты іерэй навек па чыну Мелхіседэкаву.

Пракімен, тон 8:

Уся зямля няхай поклоніцца Табе і пяе Табе, / няхай апявае імя Тваё, Усявышні!

Верш: Усклікні Госпаду, уся зямля, апявайце ж імя Яго, аддайце хвалу усхваленнем Яму.

ПРЫЧАСНЫ ВЕРШ:
Збаўленне паслаў Гасподзь людзям Сваім. Аллілуйя Алілуйя Алілуія.

АДПУСТ:
Той, Хто ў вярцепе нарадзіўся і ў яслях ўзлёг дзеля нашага спасення,Хрыстос, ісцінны Бог наш…

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *