Апостальскае чытанне 3-й Нядзелі Вялікага посту. Пакланенне Крыжу.

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска

(Яўр., 311 зач., ІV, 14 – V, 6) Пасля Трысвятога.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, глас 6-ты: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваю.

Хор: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваю.

Верш: Да Цябе, Госпадзі, я буду ўсклікаць; не прамаўчы, зважыючы на мяне.

Хор: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваю.

Чытач: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх.

Хор: … і благаславі спадчыну Тваю.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Яўрэяў Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты, маючы Першасвяшчэнніка вялікага, Які прайшоў нябёсы, Іісуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага. Бо мы маем не такога першасвяшчэнніка, што не можа пакутаваць разам з намі ў немачах нашых, а Такога, што зазнаў усё, падобна нам, акрамя граху. Таму прыступім з адвагаю да прастола благадаці, каб атрымаць міласць і здабыць благадаць для своечасовай дапамогі. Таму што кожны першасвяшчэннік, з людзей выбраны, дзеля людзей ставіцца на служэнне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі, будучы здольным спагадаць тым, хто ў няведанні і ўведзены ў зман, бо і сам ахоплены немаччу, і таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахѕ. І ніхто сам сабе не надае гэтай годнасці, толькі паклѕканы Богам, як і Аарон. Так і Хрыстос не Сам Сябе праславіў, стаўшы першасвяшчэннікам, а Той, Хто сказаў Яму: “Ты Сын Мой, Я сёння нарадзѕў Цябе”; як і ў іншым месцы кажа: “Ты свяшчэннік навек па чыну Мелхіседэкаву”.

Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу тваймљ. Алілуія, алілуія, алілуія, глас першы.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Памяні сонм Твой, які сабраў Ты адвеку.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Божа, Цар наш адвеку, Ты здзяйснћеш спасенне на зямлі.

Хор: Алілуія (тройчы).

*Альтэрнатыўны варыянт:

Пасля Трысвятога.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, глас 6-ты: Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю.

Хор: Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю.

Верш: Да Цябе ўсклікнуў я, Госпадзе, Божа мой

Хор: Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і дабраславі спадчыну Тваю.

Чытач: Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх.

Хор: … і дабраславі спадчыну Тваю.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Яўрэяў Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты, маючы Першасвяшчэнніка вялікага, Які прайшоў нябёсы, Іісуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага. Бо мы маем не такога першасвяшчэнніка, што не можа пакутаваць разам з намі ў немачах нашых, а Такога, што зазнаў усё, падобна нам, акрамя граху. Таму прыступім з адвагаю да прастола благадаці, каб атрымаць міласць і здабыць благадаць для своечасовай дапамогі. Таму што кожны першасвяшчэннік, з людзей выбраны, дзеля людзей ставіцца на служэнне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі, будучы здольным спагадаць тым, хто ў няведанні і ўведзены ў зман, бо і сам ахоплены немаччу, і таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахѕ. І ніхто сам сабе не надае гэтай годнасці, толькі паклѕканы Богам, як і Аарон. Так і Хрыстос не Сам Сябе праславіў, стаўшы першасвяшчэннікам, а Той, Хто сказаў Яму: “Ты Сын Мой, Я сёння нарадзѕў Цябе”; як і ў іншым месцы кажа: “Ты свяшчэннік навек па чыну Мелхіседэкаву”.

Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, глас першы.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Успомні, Госпадзе, грамаду Таю, якую сабраў  ад пачатку

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Божа, Цар наш адвеку, Ты здзяйсняеш збаўленне на зямлі.

Хор: Алілуія (тройчы).

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *