25.04/07.04 Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы (на 2019г.) Чытанне апостала на Літургіі.

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска

(Яўр., 314 зач., VI, 13–20; Яўр., 306 зач., ІI, 11–18)

Пасля Трысвятога.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, глас 4-ты: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Хор: Якія вялікія дзјі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.

Хор: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Чытач: Пракімен, глас 4-ты: Дабравісціце з дня ў дзень спасенне Бога нашага.

Хор: Дабравјсціце з дня ў дзень спасјнне Бога нашага.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Яўрэяў Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты, даючы абяцанне Аўрааму, Бог, паколькі не мог нікім вышэйшым паклясціся, то кляўся Самім Сабою, кажучы: “сапраўды, благаслаўляючы благаслаўлю цябе і, размнажаючы размножу цябе”. І так Аўраам, праявіўшы доўгацярплівасць, атрымаў абяцанае. Людзі клянуцца вышэйшым, і кожная спрэчка іх заканчваецца клятвай дзеля сцвярджэння. Таму і Бог, жадаючы выразней паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць Сваёй волі, замацавђў яго клятвай, каб у дзвюх нязменных рэчах, у якіх не можа Бог сылгаць, цвёрдае суцяшэнне мелі мы, пабегшы, каб ухапіцца за надзею, якая перад намі і якая нам для душы — нібы якар трывалы і моцны, што ўваходзіць унутр за заслону, куды як папярэднік увайшоў дзеля нас Іісус, стаўшы Першасвяшчэннікам навек па чыну Мелхіседэкаву.

Браты, Той, Хто асвячае, і тыя, што асвячаюцца, усе — ад Адзінага; таму Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы: “абвяшчу імя Тваё братам Маім, пасярод царквы буду апяваць Цябе”.І яшчэ: “Я буду спадзявацца на Яго”. І яшчэ: “вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог”. А паколькі гэтыя дзеці адзінай плоці і крыві, то і Ён таксама ўспрыняў плоць і кроў, каб смерцю пазбавіць сілы таго, хто мае ўладу смерці, гэта значыць дыявала,  і вызваліць тых, якія з-за страху смерці ўсё жыццё былі падлеглыя рабству. Бо не ад Ангелаў Ён успрымае прыроду, а ўспрымае ад семені Аўраамавага. Таму Ён павінен быў ва ўсім стаць падобным да братоў, каб быць міласцівым і верным Першасвяшчэннікам перад Богам для ўміласціўлення за грахі народа. Бо паколькі Ён прыняў пакуты, Сам прайшоўшы праз выпрабаванні, то можа дапамагчы тым, хто ў выпрабаваннях.

Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, глас 4-ты: Умацуйся, і квітней, і царствуй, дзеля ісціны, і лагоднасці, і праўды.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Ты ўзлюбіў праўду і ўзненавідзеў беззаконне.
Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Ён сыйдзе, як дождж на воўну, і як кропля, што капае на зямлю.

Хор: Алілуія (тройчы).

*Альтэрнатыўны варыянт (пракімна і аллелуарыя)

(Яўр., 314 зач., VI, 13–20; Яўр., 306 зач., ІI, 11–18)

Пасля Трысвятога.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, глас 4-ты: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Хор: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Верш: Дабраславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.

Хор: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Чытач: Пракімен, глас 4-ты: Дабравесціце дзень пры дні збаўленне Бога нашага.

Хор: Дабравесціце дзень пры дні збаўленне Бога нашага.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Яўрэяў Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты, даючы абяцанне Аўрааму, Бог, паколькі не мог нікім вышэйшым паклясціся, то кляўся Самім Сабою, кажучы: “сапраўды, благаслаўляючы благаслаўлю цябе і, размнажаючы размножу цябе”. І так Аўраам, праявіўшы доўгацярплівасць, атрымаў абяцанае. Людзі клянуцца вышэйшым, і кожная спрэчка іх заканчваецца клятвай дзеля сцвярджэння. Таму і Бог, жадаючы выразней паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць Сваёй волі, замацаваў яго клятвай, каб у дзвюх нязменных рэчах, у якіх не можа Бог сылгаць, цвёрдае суцяшэнне мелі мы, пабегшы, каб ухапіцца за надзею, якая перад намі і якая нам для душы — нібы якар трывалы і моцны, што ўваходзіць унутр за заслону, куды як папярэднік увайшоў дзеля нас Іісус, стаўшы Першасвяшчэннікам навек па чыну Мелхіседэкаву.

Браты, Той, Хто асвячае, і тыя, што асвячаюцца, усе — ад Адзінага; таму Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы: “абвяшчу імя Тваё братам Маім, пасярод царквы буду апяваць Цябе”.І яшчэ: “Я буду спадзявацца на Яго”. І яшчэ: “вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог”. А паколькі гэтыя дзеці адзінай плоці і крыві, то і Ён таксама ўспрыняў плоць і кроў, каб смерцю пазбавіць сілы таго, хто мае ўладу смерці, гэта значыць дыявала,  і вызваліць тых, якія з-за страху смерці ўсё жыццё былі падлеглыя рабству. Бо не ад Ангелаў Ён успрымае прыроду, а ўспрымае ад семені Аўраамавага. Таму Ён павінен быў ва ўсім стаць падобным да братоў, каб быць міласцівым і верным Першасвяшчэннікам перад Богам для ўміласціўлення за грахі народа. Бо паколькі Ён прыняў пакуты, Сам прайшоўшы праз выпрабаванні, то можа дапамагчы тым, хто ў выпрабаваннях.

Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуя, алілуія, глас 4-ты: Умацуйся, і квітней, і царствуй, дзеля ісціны, і лагоднасці, і праўды.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Ты ўзлюбіў праўду і ўзненавідзеў беззаконне.
Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Арасіць быццам дождж рунь, / быццам кропля ападзе на зямлю

Хор: Алілуія (тройчы).

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *