15.08/28.08 Успенне Прасвятой Багародзіцы. Трапар, кандак, задастойнік (тэкст).

Трапар, тон 1:Нарадзіўшы Ты захавала дзявоцтва, / а па Ўспенні свету не пакінула Ты, Багародзіца, / перайшла да жыцця, Ты бо — Маці Жыцця // і хадайніцтвамі Тваімі збаўляеш ад смерці нашы душы. Кандак, тон 2:У малітвах нястомную Багародзіцу / і ў хадайніцтвах нязменню надзею…

05.08/19.08 Праяўленне Госпада Трапар, Кандак, Задастойнік (тэкст)

Трапар, тон 7: Праявіўся Ты на гары, Хрысце Божа, / паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, наколькі ім было магчыма / няхай заззяе святло Таве вечнае і нам грэшным, па малітвах Багародзіцы // святла Падаўца, слава Табе. Кандак, тон 7: На гары Ты Праявіўся, Хрысце Божа,…

Трапар у нядзелю ўсіх святых (1-ю пасля Пяцідзясятніцы)

Як мантыяй і шоўкам / па ўсім свеце ўпрыгожаная Твая Царква крывёй мучанікаў / усклікае да Цябе, Хрысце Божа, / людзям Тваім іх міласэрным памкненнем да Цябе , / Твайму грамадству даруй мір // і душам нашым вялікую міласць.    

25.04/07.04 Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы Трапар, кандак, пракімен, прычасны верш, задастойнік (тэксты)

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска Трапар свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, глас 4 Сёння пачатак нашага спасення і адвечнай тайны яўленне: / Сын Божы  становіцца Сынам Дзевы / í Гаўрыіл благадаць дабравесціць. / Таму  і мы з ім усклікнем да Багародзіцы: /…

Трапар, кандак, прычасны 3-й нядзелі Вялікага посту. Пакланенне Крыжу.

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска Трапар Нядзелі Крыжапаклоннай, глас 1 Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх, / і благаславі спадчыну Тваю, / перамогу праваслаўным хрысціянам над праціўнікамі даючы // і Тваім Крыжам ахоўваючы народ Твой. Кандак Нядзелі Крыжапаклоннай, глас 7  Ужо палымяны…

Трапар, кандак 2-й Нядзелі Вялікага посту. Грыгорыя Паламы.

Трапар свц. Грыгорыя Паламы, тон 8 Праваслаўя светач, Царквы ўмацаванне і настаўнік, / манашаства дасканаласць, багасловаў абаронца непераможны, / Грыгорый цудатворац, Фесаланікійская хвала, прапаведнік благадаці, / маліся заўсёды за спасенне душ нашых. Кандак свц. Грыгорыя Паламы, тон 8 Прамудрасці свяшчэнны і бажэственны арган, / багаслоўя…

Трапар, кандак Нядзелі 1-й Вялікага посту

Трапар Нядзелі 1-й Вялікага посту , тон 2 Прачыстаму Твайму вобразу пакланяемся, Добры, / просячы прабачэння за грахі нашы, Хрысце Божа, / бо Ты дабравольна пажадаў плоццю ўзыйсці на Крыж, / каб нас, якіх стварыў Ты, збавіць ад рабства ворага. / Таму мы з удзячнасцю…

Кандак Нядзели сырапуснай (Нядзеля Прабачэння)

тон 6: Прамудрасці Настаўніча, розуму Падацелю, / Вучыцелю неразумных і ўбогіх Абаронца, / умацуй, уразумі сэрца маё, Уладару. / Ты — Ойчае Слова, дай мне слова, / — бо вось, я вуснам маім не забараню ўсклікаць да Цябе: / “Міласцівы, памілуй мяне, паўшага!”

Кандак Нядзелі мясапуснай пра Страшны Суд

Тон 1 Калі прыйдзеш Ты, Божа, на зямлю са славаю, / то ўсе затрымцяць; / рака вогненная цячэ перад прастолам Суда, / кнігі адкрываюцца і тайны абвяшчаюцца./ Тады збаў мяне ад агню нязгаснага // і спадобі мяне стаць праваруч Цябе, Суддзя найправеднейшы.

Кандак нядзелі пра блуднага сына

тон 3: Ад бацькоўскай славы Тваёй аддаліўся я бяздумна,/ на злое растраціўшы тое багацце, якое Ты даў мне./ Таму звяртаюся да Цябе, словамі блуднага ўсклікаючы:/ саграшыў я перад Табою, Ойча шчодры,/ прымі мяне ў пакаянні// і зрабі мяне як аднаго з наймітаў Тваіх.