Трапар Сабору Беларускіх святых, тон 5:
Ушанаваў Госпад Беларусь / святымі, што добра дагадзілі Яму: / свяціцелямі, мучанікамі, прападобнымі і праведнымі, / якія верна Госпаду паслужылі / і ўзнагароду за подзьвіг атрымалі; / да іх жа цяпер мы ўсклікаем: / за нас маліцеся Госпаду, // каб мы ў веры і справах плод добры прынеслі.
Кандак Сабору беларускіх святых, тон 3:
Беларускія ўгоднікі Божыя / сёння са спадзяваннем стаяць перад Прастолам Святой Троіцы / і нябачна за нас моляцца Богу і за край наш, // просячы нам міру і вялікай міласці.