Трапар нядзелі, тон 8:
З вышыні сышоў Ты, Міласэрны,/ і прыняў пахаванне трохдзённае, / каб нас вызваліць ад пакут, // жыццё і ўваскрасенне наша, Госпадзе, слава Табе.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў. Амін.
Трапар усім святым, тон 4:
Як мантыяй і шоўкам / па ўсім свеце ўпрыгожаная Твая Царква крывёй мучанікаў / усклікае да Цябе, Хрысце Божа, / людзям Тваім іх міласэрным памкненнем да Цябе , / Твайму грамадству даруй мір // і душам нашым вялікую міласць.
У грэчаскай і славянскай традыцыі пракімны ў нядзелю ўсіх святых адрозніваюцца. Магчымыя варыянты:
а) тон 8: Давайце абяцанні Госпаду Богу вашаму і выконвайце іх.
Верш: Вядомы ў Юдэі Бог, велічнае імя Яго ў Ізраілі.
б) Тон 4:
Дзівосны Бог у святых Сваіх, Бог Ізраілеў.
Верш: У цэрквах дабраслаўляйце Бога, Госпада ад крыніц Ізраіля.
в) тон 8:
“Памаліцеся і аддзячце Госпаду Богу нашаму”.
Верш: Вядомы ў Юдэі Бог, велічнае імя Яго ў Ізраілі.
Пракінме 2: Дзіўны (дзівосны?) Бог у святых Сваіх, Бог Ізраілеў.
Апостальскае чытанне (Яўр.: 11:33-12:2, зач. 330):
Брыты і сёстры, усе святыя,
33. якія ве́раю скара́лі царствы, вяршы́лі справядлівасць, атры́млівалі абяца́нае, закрыва́лі па́шчы львам,
34. гасíлі сілу агню, пазбяга́лі вастрыя́ мяча, станавíліся ду́жымі пасля не́мачы, былí мо́цнымі на вайне, праганя́лі во́йскі чужы́нцаў;
35. жанчы́ны атры́млівалі паме́рлых сваіх уваскрэ́слымі; а іншыя заму́чаны былí, адмо́віўшыся ад вызвале́ння, каб дасягну́ць уваскрасе́ння ў ле́пшае жыццё;
36. іншыя перане́слі здзекі і пабоі, а таксама зняво́ленне і цямнíцу,
37. былí пабíты камяня́мі, былí перапілава́ны, катава́ны, паміра́лі, забíтыя мячо́м, блука́лі ў аве́чых і казíных ску́рах, цярпе́лі няста́чы, уціск, злобу;
38. тыя, каго не ва́рты быў увесь свет, блука́лі па пусты́нях, і гара́х, і пячо́рах, і цяснíнах зямны́х.
39. І ўсе яны, хоць і заслужы́лі пахвалу́ за ве́ру, не атрыма́лі абяца́нага,
40. таму што Бог прадугле́дзеў для нас не́шта ле́пшае, каб яны не без нас дасягну́лі даскана́ласці.
1. Таму і мы, вако́л сябе ма́ючы такое вялíкае во́блака све́дкаў, скíнем усякі цяжа́р і грэх, які з лёгкасцю апу́твае нас, і цярплíва будзем здзяйсня́ць прызна́чаны нам по́дзвіг,
2. гле́дзячы на Правадыра́ і Здзяйсня́льніка веры, Іісуса, Які заме́ст той ра́дасці, якая была́ перад Ім, перацярпе́ў крыж, не зважа́ючы на га́ньбу, і сеў правару́ч прасто́ла Божага.
Святар: Міртабе, чытальнік/чытальніца
Чытальнік/Чытальніца: і духу твайму!
Алілуя, алілуя, алілуя, тон 4-ты!
Хор: Алілуя, алілуя, алілуя!
Усклікнулі праведныя і Госпад пачуў іх і ад усіх бед збавіў іх.
Хор: Алілуя, алілуя, алілуя!
Верш: Многа бед у праведных і ад усіх бед уратуе Ён іх.
Хор: Алілуя, алілуя, алілуя!
Спяваецца “Сапраўды належыць” (цсл.: “Достойно есть..”).
Прычасныя вершы:
Хваліце Госпада з нябёс, хваліце Яго на вышынях.
Радуйцеся, праведныя ў Госпадзе, шчырых належыць усхваляць.
Алілуя, алілуя, алілуя.