II нядзеля пасля Вялікадня. Памяць міраносіц, Ёсіфа і Нікадзіма. Пракімен, чытанне Апостала

Святар: Мір усім. 

Чытач/чытальніца: І духу твайму.

Дыякан: Мудрасць!

Чытач/чытальніца: Пракімен, тон 6!  “Збаў, Госпадзе, народ Свой і дабраславі ўдзел Свій”!

Хор: Збаў, Госпадзе, народ Свой і дабраславі ўдзел Свой!

Чытач/чытальніца: Да Цябе, Госпадзе, я крычаў; не адыходзь маўкліва ад мяне!

Хор: Збаў, Госпадзе, народ Свой і дабраславі ўдзел Свой!

Чытач/чытальніца: “Збаў, Госпадзе, народ Свой

Дыякан: Мудрасць!

Чытач/чытальніца: Чытанне Дзеяў апостальскіх

Дыякан: Увага!

Чытач/чытальніца чытае зачала з Апостала:

  1. У гэ́тыя дні, калі памнажа́лася ко́лькасць ву́чняў, узнíкла нарака́нне Элінíстаў на Яўрэ́яў за тое, што былí занядба́ныя ў штодзённым абслуго́ўванні ўдо́вы іх.
  2. Тады двана́ццаць Апо́сталаў, склíкаўшы мно́ства ву́чняў, сказалі: няго́жа нам, пакíнуўшы сло́ва Бо́жае, абслуго́ўваць сталы́;
  3. таму, браты́, вы́берыце са свайго асяро́ддзя сем мужоў паважа́ных, напо́ўненых Ду́хам Святы́м і му́драсцю, якіх паста́вім на гэ́тую спра́ву,
  4. а мы пастая́нна бу́дзем у малітве і служэ́нні сло́ва.
  5. I спадаба́лася сло́ва гэтае ўсяму сходу; і вы́бралі Сцяфа́на, му́жа, напо́ўненага вераю і Ду́хам Святы́м, і Філіпа, і Про́хара, і Нікано́ра, і Цíмана, і Парме́на, і Мікалая, празелíта з Антыяхíі,
  6. якіх паста́вілі перад Апосталамі, і тыя, памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі.

 Святар: Мір табе, чытальнік/ца!

Чытач/чытальніца: І духу твайму. Алілуя, алілуя, алілуя, тон 8!

Хор: Алілуя (тройчы).

Чытач/чытальніца: Злітаваўся Госпад над Сваёй зямлёй, вярнуў з палону Якава!

Хор: Алілуя (тройчы).

Чытач/чытальніца: Літасць і ісціна сустрэліся, праўда і мір явіліся!

Хор: Алілуя (тройчы).

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *