1. Трапар нядзелі, тон 4:
Радасную вестку аб уваскрэсенні / дазнаўшыся, Госпадавы вучаніцы, / адрынуўшы прысуд іхным прашчурам, / апосталам з гонарам казалі: / зрынута смерць, / паўстаў Хрыстос Бог, // Які дае свету вялікую міласць.
2. Трапар Паловы Пяцідзесятніцы, тон 8
Калі настае палова Свята, / душу маю, якая прагне, напаі, Збаўца, вадою набожнасці, / бо да ўсіх Ты усклікаў: хто прагне, няхай прыходзіць да Мяне і п’е.// Крыініца жыцця нашага, Хрысце Божа, слава Табе.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу
3. Кандак Паловы Пяцідзесятніцы, тон 4
Калі настала палова законнага свята / Ты — усіх Творца і Уладыка, Хрысце Божа,/ тым, што стаялі перад Табою гаварыў: / прыходзьце і чэрпайце ваду бессмяротнасці./ Таму звяртаемся да Цябе і з вераю ўсклікаем:/ дай нам Твае шчодрасці, // бо Ты — Крыніца жыцця нашага.
І цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў. Амін.
4. Кандак Нядзелі пра Самаранку, глас 8
З вераю прыйшла да калодзежа самаранка, / а там убачыла Цябе, Ваду прамудрасці, / Напіўшыся ж Яе ўдосталь, яна, тым слаўная, // навечна ўспадкавала Царства нябеснае.
Чытанне Апостала:
Святар: Мір усім.
Чытач: І духу твайму.
Дыякан: Мудрасць!
Чытач прамаўляе пракімен:
Пракімен, тон 4-ты: Спявайце Богу нашаму, спявайце; спявайце Цару нашаму, спявайце!
Хор: Спявайце Богу нашаму, спявайце; спявайце Цару нашаму, спявайце!
Чытач, верш: Усе народы, пляскайце ў далоні, крычыце да Бога з воклічам радасці!
Хор: Спявайце Богу нашаму, спявайце; спявайце Цару нашаму, спявайце!
Чытач: Спявайце Богу нашаму, спявайце;
Хор: спявайце Цару нашаму, спявайце!
Дыякан: Мудрасць!
Чытач: чытанне Дзеяў апостальскіх
Дыякан: Увага!
Чытанне Апостала:
19. Між тым, рассе́яныя ў вы́ніку гане́ння, якое даты́чылася Сцяфана, прайшлі да Фінікíі, і Кіпра, і Антыяхíі, нікому не прапаве́дуючы сло́ва, акрамя́ Юдэяў.
20. Былí ж некато́рыя з іх Кіпрыётамі і Кірыне́йцамі, якія, прыйшо́ўшы ў Антыяхíю, прамаўля́лі да Элінíстаў, прапаве́дуючы Госпада Ісуса.
21. І была́ рука Госпада з імі; і вялікая ко́лькасць, уве́раваўшы, звярну́лася да Госпада.
22. І дайшла вестка пра іх да царквы ў Іерусаліме, і паслалі Варна́ву ісці ў Антыяхíю;
23. ён, прыйшоўшы і ўба́чыўшы ласку Божую, узра́даваўся і заахво́чваў усіх, каб застава́ліся з Госпадам шчы́рым сэ́рцам;
24. таму што ён быў чалавек добры і напо́ўнены Ду́хам Святы́м і вераю. І далучы́лася даволі многа наро́ду да Госпада.
25. Тады Варнава пайшоў у Тарс шука́ць Саўла, і, знайшо́ўшы яго, прывёў у Антыяхíю;
26. і ста́лася так, што яны цэлы год збіра́ліся ў царкве і навуча́лі даволі шмат людзей; і вучні ў Антыяхíі ўпершыню́ пачалí называ́цца Хрысція́намі.
29. тады вучні вы́значылі, каб кожны з іх, паводле даста́тку свайго, паслаў дапамогу брата́м, якія жылí ў Юдэі,
30. так яны і зрабілі, паслаўшы сабра́нае да прасвітараў праз Варнаву і Саўла.
Святар: Мір табе, чытальнік!
Чытальнік: І духу твайму. Алілуя, алілуя, алілуя, тон чацьвёрты!
Хор: Алілуя (тройчы).
Чытальнік: Умацуйся, і квітней, і царуй дзеля праўды, лагоднасці і справядлівасці.
Хор: Алілуя (тройчы).
Чытальнік, верш: Ты ўзлюбіў справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне.
Хор: Алілуя (тройчы).
Спяваецца Задастойнік Пасхі.
Прычасны верш:
Цела Хрыстова прыміце, з Крыніцы несмяротнай спажывіце!
Хваліце Госпада з нябёс, хваліце Яго на вышынях.
Алілуя, Алілуя, Алілуя.