

Вясёлых калядных сьвятаў – ад Дубліна да Дрысьвятаў (We wish you a Merry Christmas)
пераклад М.Шчур
- Вясёлых калядных сьвятаў
Ад Дубліну да Дрысьвятаў –
Няхай вам у вокны хатаў
Зьзяе зорка Раства.
Паненачкі і паночкі,
Сядайма за стол сьвяточны,
Адзначым сьвятую ноч мы
Нараджэньня Хрыста.
Сьвятла й дабрыні ўсёй вашай радні
Прывезьлі Каляды* на белым кані.
Зірні за парог – за ім новы рок,
У ім хай ад ліха бароніць нас Бог
2. Калядныя пачастункі,
Што ёсьць на стале, каштуйце,
Усе кшталты і гатункі
І пітва, і яства.
Дамоў без куцьці ня пойдзем –
Нясіце яе, дый годзе,
На стол пры такой нагодзе
Падавайце раз-два.
Сьвятла й дабрыні ўсёй вашай радні
Прывезьлі Каляды* на белым кані.
Зірні за парог – за ім новы рок,
У ім хай ад ліха бароніць нас Бог.
3. Жадаем у новым годзе
Таму, хто згубіў – хай знойдзе,
Жыцьця вам у ласцы й згодзе,
Шчасьця ды хараства!
Вясёлых калядных сьвятаў
Ад Дубліну да Дрысьвятаў –
Няхай вам у вокны хатаў
Зьзяе зорка Раства.
Вясёлых калядных сьвятаў
Ад Дубліну да Дрысьвятаў –
Няхай вам у вокны хатаў
Зьзяе зорка Раства.
Паненачкі і паночкі,
Сядайма за стол сьвяточны,
Адзначым сьвятую ноч мы
Нараджэньня Хрыста!
*як варыянт: нам Святы
п.с.: усё пачалося з гурта “Эйрут”, які вывеў у людзі гэты пераклад:
А потым калядка пайшла ў народ: