Апостал Нядзелі пра блуднага сына (зач. 135).

(1 Кар., 135 зач., VІ, 12–20)

Пасля Трысвятога.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, глас 6-ты: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваю.

Хор: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваё.

Верш: Да Цябе, Госпадзі, я буду ўсклікаць; не прамаўчу, зважаючы на мяне.

Хор: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і благаславі спадчыну Тваё.

Чытач: Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх.

Хор: … і благаславі спадчыну Тваё.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Карынфян Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты,усё мне дазволена, але не ўсё карысна; усё мне дазволена, але нішто не павінна валодаць мною. Ежа для чэрава, і чэрава для ежы; але Бог знішчыць і адно, і другое. Цела ж не для блуду, а для Госпада, і Гасподзь для цела. Бог уваскрасіў Госпада, уваскрасіць і нас сілаю Сваёю. Хіба вы не ведаеце, што целы вашы — гэта члены Хрыстовы? Дык што, забяру я члены ў Хрыста, каб зрабіць іх членамі блудніцы? Ні ў якім разе. Хіба не ведаеце, што той, хто злучаецца з блудніцай, становіцца адным целам з ёю? бо сказана: “двое будуць адной плоццю”. А хто злучаецца з Госпадам, той — адзін дух з Госпадам. Пазбягайце блуду; усякі грэх, які робіць чалавек, ёсць па-за целам, а блуднік грашыць супраць уласнага цела. Хіба не ведаеце, што целы вашы — гэта храм Духа Святога, Які жыве ў вас, Якога маеце ад Бога, і вы не свае? бо вы куплены дарагою цаною. Таму праслаўляйце Бога і ў целах вашых, і ў душах вашых, якія належаць Богу.

Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, глас 6-ты.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Той, хто жыве з дапамогаю Усявышняга, пад покрывам Бога Нябеснага знаходзіцца будзе.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Ён скажа Госпаду: Ты Заступнік мой і Прытулак мой, Бог мой, на Якога я спадзяюся.

Хор: Алілуія (тройчы).

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *