Пракімны, аллелуарыі, прычасны святочныя (да Літургіі).

*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска

Прасвятой Багародзіцы

Пракімен, глас 3-ці: Велічае душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Спасіцелі Маім.

Верш: Што спаглянуў Ён на пакору Рабы Сваёй; бо вось ад гэтага часу будуць зваць Мяне блажэннай усе роды

Іншы пракімен, глас 6-ты: Зраблю імя Тваё памятным з роду ў род.

Верш: Прамовіла сэрца маё слова добрасці.

Алілуія, глас 8-мы: Слухай, Дачка, і глядзі, і прыхілі вуха Сваё.

Верш: Абліччу Твайму паклоняцца знатнейшыя з народу.

Прычасны: Чашу спасення прыму і імя Гасподняе паклічу.

Святым Нябесным бясплотным сілам

Пракімен, глас 4-ты: Ты робіш ангеламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі — полымя вогненнае.

Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.

Алілуія, глас 5-ты: Усхваляйце Госпада, усе Ангелы Яго, хваліце Яго, усе Сілы Яго.

Верш: Бо Ён сказаў — и сталася; Ён загадаў — і з’явіліся.

Прычасны: Ты робіш ангелами Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі — полымя вогненнае.

Святым апосталам

Пракімен, глас 8-мы: Па ўсёй зямлі прайшла? про?паведзь іх,/ і да кра?ю сусве?ту сло?вы іх.

Верш: Нябёсы прапаведаюць славу Божую, створанае ж рукою Яго абвяшчае цвярдыня.

Алілуія, глас 1-шы: Праславяць нябёсы цуды Твае, Госпадзі, і ісціну Тваю ў сонме святых.

Верш: Бог праслаўляецца ў сонме святых.

Прычасны: Па ўсёй зямлі прайшла пропаведзь іх,/ і да краю сусвету словы іх.

Святым прарокам

Пракімен, глас 4-ты: Ты іерэй навек пачыну Мелхіседэкаву.

Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.

Алілуія, глас 4-ты: Маісей і Аарон сярод святароў Яго і Самуіл сярод тых, што прызывалі імя Яго.

Верш: Святло заззяла праведніку і тым, хто праведны сэрцам, — радасць.

Верш: Бог праслаўляецца ў сонме святых.

Прычасны: У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.

Свяціцелю (аднаму)

Пракімен, гл. 1-шы: Вусны мае? прамовяць прамудрасць, і разважанні сэрца майго – разуменне.

Верш: Слухайце гэта ўсе народы, прымайце ўсе, хто жыве ў сусвеце.

Алілуія. глас 2-гі: Вусны праведнага прамаўляюць прамудрасць, і язык яго выказвае праўду.

Верш 1: Закон Бога ў сэрцы яго, і не спатыкнуцца ступнí яго.

Прычасны: У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.

Свяціцелям

Пракімен, глас7-мы: Пачэсная перад Госпадам смерць прападобных Яго.

Верш: Чым я аддзя?кую Го?спаду за ўсе Яго дабрадзе?йствы мне?

Алілуія, глас 6-ты: Свяшчэннікі Твае апрануцца ў праўду, і прападобныя Твае ўзра?дуюцца.

Верш: Бог нам Прыста?нішча і Сіла, моцны Памочнік у бе?дах, якія напатка?лі нас.

Прычасны: У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.

Прападобным і дзеля Хрыста юродзівым

Пракімен, глас7-мы: Пачэсная перад Госпадам смерць прападобных Яго.

Верш: Што дам я Госпаду за ўсё тое, што Ён даў мне.

Алілуія, гл. 6-ты: Блажэнны чалавек, які баіцца Госпада і моцна любіць запаведзі Яго.

Верш: Моцным на зямлі будзе семя яго.

Прычасны: У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.

Мучаніку (аднаму)

Пракімен, глас 7-мы: Узвесялíцца праведнік у Госпадзе і будзе спадзявацца на Яго.

Верш: Пачуй, Божа, голас мой, калі малюся да Цябе.

Алілуія, глас 4-ты: Пра?веднік, як пальма квітнее, як кедр, які ў Ліване ўзвышаецца.

Верш: Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны квітнеюць у дварах Бога нашага.

Прычасны: У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.

Мучанікам

Пракімен, глас 4-ты: Святым, якія жывуць на зямлí Яго,/ дзіўна адкрыў Гасподзь волю Сваю.

Верш: Заўсёды Госпада перад сабою я бачу; Ён праваруч мяне, таму я не пахіснуся.

Алілуія, глас 4-ты: Усклíкнулі праведныя і Гасподзь пачуў іх і ад усіх бед іх збавіў іх.

Верш: Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.

Прычасны: Радуйцеся, праведныя ў Госпадзе, праведным належыць усхваляць Яго.

Свяшчэннамучаніку (аднаму)

Пракімен, гл. 7-мы: Будуць усхваляць прападобныя ў славе і будуць радавацца на ложах сваіх.

Верш: Заспявайце Госпаду песню новую, усхваленне Яму ў Царкве святых.

Алілуія, глас 2-гі: Свяшчэннікі Твае апрануцца ў праўду і прападобныя Твае ўзрадуюцца.

Верш: Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.

Прычасны: У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.

Свяшчэннамучанікам

Пракімен, глас7-мы: Пачэсная перад Госпадам смерць прападобных Яго.

Верш: Што дам я Госпаду за ўсё тое, што Ён даў мне.

Алілуія, глас 2-гі: Свяшчэннікі Твае апра?нуцца ў праўду і прападобныя Твае ўзрадуюцца.

Верш: Многа бед праведным і ад усіх іх ўратуе іх Гасподзь.

Прычасны: Радуйцеся, праведныя ў Госпадзе, праведным належыць усхваляць Яго.

Прападобнамучанікам

Пракімен, гл. 7-мы: Будуць усхваляць прападобныя ў славе і будуць радавацца на ложах сваіх.

Верш: Заспявайце Госпаду песню новую, усхваленне Яму ў Царкве святых.

Алілуія, гл. 6-ты: Блажэнны чалавек, які баіцца Госпада і моцна любіць запаведзі Яго.

Верш: Моцным на зямлі будзе семя яго.

Прычасны: Радуйцеся, праведныя ў Госпадзе, праведным належыць усхваляць Яго.

Мучаніцам

Пракімен, гл 4: Дзíўны Бог у святых Сваіх, Бог Ізраілеў.

Верш: У цэрквах благаслаўляйце Бога Госпада, вы — з семені Ізраілевага.

Алілуія, глас 1-шы: Цвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён выслухаў мяне, и пачуў малíтву маю.

Прычасны: Радуйцеся, праведныя ў Госпадзе, праведным належыць усхваляць Яго.

Бессярэбранікам

Пракімен, глас 4-ты: Святым, якія жывуць на зямлí Яго,/ дзіўна адкрыў Гасподзь волю Сваю.

Верш: Заўсёды Госпада перад сабою я бачу; Ён праваруч мяне, таму я не пахіснуся.

За спачылых

Пракімен, глас 6-ты: Душы іх няхай у дабры спачываюць.

Верш: Да Цябе, Госпадзі, я ўзняў душу маю, Божа мой, на Цябе спадзяюся, каб не быць мне пасаромленым давеку.

Прычасны: Блажэнныя тыя, каго абраў і прыняў Ты, Госпадзі, і памяць іх з роду ў род.

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *