Святар: Дабраславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды і навекі вякоў.
Хор: Амінь.
Трапар, тон 5, тройчы:
Хрыстос уваскрос з мёртвых, / смерцю смерць зваяваў / і тым, хто ў магілах, жыццё дараваў.
Тройчы:
Уваскрэсенне Хрыстова ўбачыўшы, / паклонімся Святому Госпаду Ісусу, / адзінаму бязгрэшнаму. / Крыжу Твайму, Хрысце, пакланяемся / і святое Тваё Уваскрэсенне апяваем і праслаўляем, / бо наш Бог Ты, / акрамя Цябе й ня знаем, / імя Тваё заклікаем. / Прыйдзіце ўсе верныя, / паклонімся святому Уваскрэсенню Хрыста. / Бо праз Крыж прыйшла радасць усяму свету. / Заўжды дабраслаўляючы Госпада, / апяваем Уваскрэсенне Яго: / бо дзеля нас Крыж перацярпеў, / смерцю знішчыў смерць.
Іпакоі, тон 4:
Перад світаннем жанчыны разам з Марыяй, / ад магілы камень знайші адваленым, / і пачулі ад Ангела: у святле Вечнаісным Існага / што сярод мёртвых шукаеце, нібы чалавека? / Вось глядзіце – пахавальныя покрывы, дык ідзіце і свету абвяшчайце, / што абудзіўся Госпад смерць змярцвіўшы, / бо Ён Сын Божы, які збаўляе род людзкі.
Таксама кандак, тон 8:
Хай і ў магілу Ты сыйшоў, Несмяротны, / але знішчыў моц пекла / і ўваскрэс, як Пераможца, Хрысце Божа, / жанчынам-міраносіцам кажучы: ра́дуйцеся! / і Сваім апосталам даючы мір, / паўшым Ты даеш уваскрасенне.
Таксама і гэты трапар:
У магіле целам, у пекле ж – душой як Бог, у раі ж – з разбойнікам, і на пасадзе Ты Хрысце, разам з Айцом і Духам: Ты ўсё напаўняеш, неапісальны.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу: / Жыццяноснай, прыгажэйшай за Рай / сапраўды – і ўсякай царскай святліцы святлейшай з’явілася, Хрысце, Магіла Твая, / крыніца нашага ўваскрэсення.
І цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў, Амінь: Найвышэйшае святарнае Боскае селішча, радуйся! Бо праз Цябе, Багародзіца, дадзена радасць, тым, што прыклікаюць: Дабраславёная ты між жанчын, Уладарка усебеззаганная .
Госпадзе, памілуй (40).
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу, і цяпер і заўсёды і навекі вякоў. Амінь.
Пачэснейшую за Херувімаў / і непараўнальна слаўнейшую за Серафімаў, / што непарушанаю Бога Слова нарадзіла, / існую Багародзіцу, Цябе велічаем.
Іменем Гасподнім дабраславі, ойча.
Святар: Малітвамі святых айцоў нашых, Госпадзе Ісусе Хрысце, Божа наш, памілуй нас.
Хор: Амін.
І зноў спяваецца:
Хрыстос уваскрос з мёртвых, / смерцю смерць зваяваў / і тым, хто ў магілах, жыццё дараваў.Тройчы.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў, Амінь. Госпадзе, памілуй, тройчы.
Дабраславі.
Адпуст першай гадзіны