Песня 1
Ірмос: Уваскрэсення дзе˜нь / прасвяцімся людзі / Пасха! Гасподня Пасха! / Бо ад смерці да жыцця / і ад зямлі на не῀ба / Хрыстос Бог перавёў нас, / якія песню перамогі спяваюць.
Хрыстос уваскро˜с з мё˜ртвых.
Песня 3
Ірмос: Пры῀йдзіце, будзем піць пітво˜ новае, / не з бесплоднага каменя цудоўна я˜ўленае, / а бяссмерця крыніцу, / выведзеную з магілы Хрыстом, / у Якім мы ўмацо˜ўваемся.
Хрыстос уваскро˜с з мё˜ртвых.
Песня 4
На Боска˜й варце / боганатхнёны Авакум / няхай стане з намі і пакажа / светланоснага Ангела, / які голасна кажа: / “Сёння збаўленне для свету, / бо уваскрос Хрысто˜с / як Усемагутны.
Хрыстос уваскро˜с з мё˜ртвых.
Песня 5
Ірмос: Устаньма рана на світанні, / і замест міра песню прынясем Уладару. / І убачым Хрыста – Сонца праўды, / Якое ўсім жыццё выпраменьвае.
Хрыстос уваскро˜с з мё˜ртвых.
Песня 6
Ірмос: Ты сыйшоў ў прадо˜нне зямлі˜ / і знішчыў завалы вечныя, / што трымалі вя˜зняў, Хрысце, / а на трэці дзень, як з кіта Іона, / Ты ўваскрос з магілы.
Хрыстос уваскро˜с з мё˜ртвых.
Песня 7
Ірмос: Той, хто дзяцей вызваліў з печы, / стаўшы чалавекам, пакутуе, як смяротны, / і пакутамі апранае смяротнае ў хараство нятле˜ння / — адзіны Бог айцоў дабраславёны / і найбольш праслаўлены.
Хрыстос уваскро˜с з мё˜ртвых.
Песня 8
Ірмос: Гэты выдатны і святы дзень / першы пасля суботы велічны і галоўны / — свята над святамі˜ / і ўрачыстасць над урачыстасцямі, // у гэты дзень мы дабраслаўляем Хрыста навекі.
Хрыстос уваскрос з мёртвых.
Песня 9
Ірмос: Ангел усклікаў да Ласкі Поўнай: / “Чыстая Дзева, радуйся”! / І зноў кажу˜: радуйся! / Твой Сын уваскрос на трэці дзень з магілы / і мёртвых уваскрэсіў. / Людзі весяліцеся!
Свяціся, свяціся, / Новы Іерусаліме, / бо слава Гасподняя / азары˜ла цябе! / Гуляй сёння і весяліся Сіёне! / Ты ж, Чыстая, квітней, Багародзіца, // аб уваскрэсенні Народжанага Табой.