Трапар святому вялікамучаніку Фёдару Тырану, тон 2:
О вялікі подзьвіг веры / – у полымі, нібы ў вадзе на адпачынку, / святы мучанік Фёдар радаваўся, / бо ў агні, як салодкі хлеб, ахвяраваў сябе Троіцы. / Ягонымі малітвамі, // Хрысце Божа, збаў душы нашы.
Кандак, тон 8:
Хрыстову веру як браню прыняў у сэрца, / супраціўныя сілы растаптаў, шматпакутны Фёдару, / і нябесным вянком увянчаўся, // непераможны, навекі!
Пракімен, тон 7-мы:
Узвесялíцца праведнік у Гооспадзе і будзе спадзявацца на Яго.
Верш: Пачуй, Божа, голас мой, калі малюся да Цябе.
Алілуія, тон 4-ты:
Праведнік, як пальма квітнее, як кедр, які ў Ліване, ўзвышаецца.
Верш: Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны квітнеюць у дварах Бога нашага.
Прычасны верш:
У вечнай памяці будзе праведнік, нядобрай славы не устрашыцца.