Чытанне Апостала на літургіі
(Гал., 209 зач., ІV, 4–7)
Пасля “Усе вы….. ( замест Трысвятога)
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Свяшчэннік: Мір усім.
Чытач: І духу твайму.
Дыякан: Прамудрасць!
Чытач: Пракімен, тон восьмы:
Уся зямля няхай паклОніцца Табе і пяе Табе, няхай апяваеімЯ Тваё, Усявышні.
Уся зямля няхай паклОніцца Табе і пяе Табе, няхай апяваеімЯ Тваё, Усявышні.
Хор: Уся зямля няхай паклоніцца Табе і пяве Тябе, няхай апявае імя Тваё, Усявышні.
Верш: Усклікні Госпаду, ўся зямля, апявАйце ж імя Яго, аддайце хвалу ўсхваленнем Яму.
Хор: Уся зямля няхай паклоніцца Табе і пяе Табе, няхай апявае імя Тваё, Усявышні.
Чытач: Уся зямля няхай паклоніцца Табе і пяе Табе…
Хор: … няхай апявае імя Тваё, Усявышні.
Дыякан: Прамудрасць!
Чытач: Да Галатаў Паслання святога апостала Паўла чытанне.
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Чытач: Браты, калі прыйшла паўната часу, Бог паслаў Сына Свайго Адзінароднага, Які нарадзіўся ад жанчыны, нарадзіўся пад законам, каб вќкупіць падзаконных, каб мы атрымалі ўсынаўленне. А паколькі вы — сынЫ, то паслаў Бог у сэрцы вашы Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: Авва, Ойча! Таму ты ўжо не раб, а сын; калі ж сын, то і спадкаЕмец Божы праз Іісуса Хрыста.
Іерэй: Мір табе.
Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, глас першы.
Хор: Алілуія (тройчы).
Чытач: Нябёсы прапаведаюць славу Божую, ствэранае ж рукою Ягоабвяшчае цвярдыня.
Хор:Алілуія (тройчы).
Чытач: Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адкрывае разуменне.
Хор: Алілуія (тройчы).