16.12.18 Апостал нядзельны, тон 4. Тыдзень 29 пасля Пяцідзесятніцы

(1 Цім., 280 зач., I, 15–17)

Пасля Трысвятога.

 Дыякан: Будзем уважлівымі!

Свяшчэннік: Мір усім.

Чытач:  І духу твайму.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Пракімен, тон 4-ты: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Хор: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты.

Верш: Благаславі, душа мая, Госпада; Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі.

Хор: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі, / усё мудра стварыў Ты. 

Чытач: Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі.

Хор: …  усё мудра стварыў Ты.

Дыякан: Прамудрасць!

Чытач: Да Цімафея Паслання святога апостала Паўла чытанне.

Дыякан: Будзем уважлівымі!

Чытач: Браты! Вартае даверу ізаслугоўвае поўнага прызнання слова, што Хрыстос Іісус прыйшоў у свет спасцігрэшнікаў, з якіх першы — я. Але для таго я быў памілаваны, каб на мне першым Іісус Хрыстос паказаў усю доўгацярплівасць, у прыклад тым, якія будуць вераваць у Яго дзеля жыцця вечнага. А Цару вякоў нятленнаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу —пашана і слава на векі вякоў. Амінь.

Іерэй: Мір табе.

Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, тон 4-ты.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Умацуйся, і квітней, і царствуй, дзеля ісціны, і лагоднасці, і праўды.

Хор: Алілуія (тройчы).

Чытач: Ты ўзлюбіў праўду і ўзненавідзеў беззаконне.

Хор: Алілуія (тройчы).

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *