

1.Найперш пра Раство абвесціў анёл
Да пастушкоў ён спусіўся на дол
У полі, дзе пасвілі статкі яны
Ў халодную зіму, у начной цішыні.
(Раство, Раство, Раство, Раство
Нам нарадзіўся Дзіцятка Хрыстос!)
2. Між зорак на небе як быццам для іх
На Ўсходзе адна найярчэй ззяла ўсіх
Яна ўсю зямлю азарала святлом,
Якое лілося і ноччу, і днём.
(Раство, Раство, Раство, Раство
Нам нарадзіўся Дзіцятка Хрыстос! )
3. За зоркай здаля тры валхвы ідучы,
Свой крок не спынялі ні ўдзень, ні ўначы,
Пабачыць Цара іх мэта была,
Трымалі свой шлях, куды зорка вяла.
(Раство, Раство, Раство, Раство
Нам нарадзіўся Дзіцятка Хрыстос! )
4. А зорка вяла іх з далёкіх краёў,
Пакуль іх шлях ў Віфлеем не прывёў,
Над тою пячорай спынілась яна,
Там дзе нарадзіўся Ісус дзеля нас.
(Раство, Раство, Раство, Раство
Нам нарадзіўся Дзіцятка Хрыстос! )
5. Туды тры валхвы з пашанай ўвайшлі,
І ў яслях Дзіцятка святое знайшлі
І золата, смірну і ладан як дар
Прынеслі, бо Ён – чалавек, Бог і Цар.
(Раство, Раство, Раство, Раство
Нам нарадзіўся Дзіцятка Хрыстос! )
6. Адзінымі вуснамі й сэрцам адным
І мы заспявайма хвалу перад Ім.
Ён Бог – што зямлю і нябёсы стварыў
Крывёю Сваёй нам спасенне адкрыў.
Раство, Раство, Раство, Раство
Нам нарадзіўся Дзіцятка Хрыстос!