(Рым., 112 зач., ХІІI, 11 – ХІV, 4) Пасля Трысвятога.
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Свяшчэннік: Мір усім.
Чытач: І духу твайму.
Дыякан: Прамудрасць!
Чытач: Пракімен, глас 8-мы: Памаліцеся і будзьце ўдзячныя Госпаду Богу нашаму.
Хор: Памаліцеся і будзьце ўдзячныя Госпаду Богу нашаму.
Верш: Вядомы ў Іудзеі Бог, велічнае ў Ізраілі імя Яго.
Хор: Памаліцеся і будзьце ўдзячныя Госпаду Богу нашаму.
Чытач: Памаліцеся і будзьце ўдзячныя.
Хор: … Госпаду Богу нашаму.
Дыякан: Прамудрасць!
Чытач: Да Рымлян паслання святога апостала Паўла чытанне.
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Чытач: Браты, вы ведаеце час: пара ўжо нам абудзіцца ад сну. Бо цяпер спасенне да нас бліжњй, чым тады, калі мы ўверавалі. Ноч мінае, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і надзенем зброю святла. Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: не ў гульбе і п’янстве, не ў распусце і разбэшчанасці, не ў звадах і зайздрасці; але апраніцеся ў Госпада Іісуса Хрыста і клопат пра плоць не ператварайце ў пажаднасць. Слабага ў веры прымайце без спрэчак пра яго меркаванні. Бо адзін верыць, што можна есці ўсё, а другі, слабы, есць гародніну. Хто есць, няхай не прыніжае таго, хто не есць; і хто не есць, няхай не асуджае таго, хто есць; таму што Бог прыняў яго. Хто ты такі, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім Госпадам ён стаіць альбо падае; і будзе стаяць, бо мае Бог сілу падняць яго.
Іерэй: Мір табе.
Чытач: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія, глас 6-ты.
Хор: Алілуія (тройчы).
Чытач: Добра — вызнаваць Госпада і апяваць імя Тваё, Усявышні.
Хор: Алілуія (тройчы).
Чытач: Абвяшчаць раніцою міласць Тваю і ісціну тваю на кожную ноч.
Хор: Алілуія (тройчы).