Трапар Нядзелі 1-й Вялікага посту , тон 2
Прачыстаму Твайму вобразу пакланяемся, Добры, / просячы прабачэння за грахі нашы, Хрысце Божа, / бо Ты дабравольна пажадаў плоццю ўзыйсці на Крыж, / каб нас, якіх стварыў Ты, збавіць ад рабства ворага. / Таму мы з удзячнасцю ўсклікаем да Цябе: // радасцю Ты напоўніў усіх, Спасіцель наш, прыйшоўшы спасці свет.
Кандак Нядзелі 1-й Вялікага посту, тон2
Неапісальнае Слова Ойчае / пры ўцялесненні з Цябе, Багародзіца, напісалася, / і апаганены вобраз у першасным выглядзе аднавіўшы, / з Божым хараством Яно злучыла. / І мы, вызнаючы наша спасенне,/ справаю і словам яго выяўляем.