Трапар, кандак 2-й Нядзелі Вялікага посту. Грыгорыя Паламы.

Трапар свц. Грыгорыя Паламы, тон 8

Праваслаўя светач, Царквы ўмацаванне і настаўнік, / манашаства дасканаласць, багасловаў абаронца непераможны, / Грыгорый цудатворац, Фесаланікійская хвала, прапаведнік благадаці, / маліся заўсёды за спасенне душ нашых.

Кандак свц. Грыгорыя Паламы, тон 8

Прамудрасці свяшчэнны і бажэственны арган, / багаслоўя гучную трубу — цябе мы суладна апяваем, Грыгорый боганатхнёны. / Але, як розум, блізкі да Вярхоўнага Розуму, / да Яго наш розум скіруй, ойча, каб нам усклікаць: / Радуйся, прапаведнік благадаці

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *