Антыфоны Раства
Антыфон 1
- Буду славіць Цябе, Госпадзі, усім сэрцам маім, / буду абвяшчаць усе цуды Твае.
Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, забаў нас.
- У сходзе і ў сонме праведных. / Велічныя справы Госпада.
Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, забаў нас.
- Дасканалыя ва ўсім / жаданні Яго.
Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, забаў нас.
- Слава і хараство — справы Яго, / і праўда Яго застаецца навекі.
Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, забаў нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу,/ і цяпер, і заўсёды і на векі вякоў. Амінь. Прыпеў: Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, забаў нас.
Антыфон 2
- Шчаслівы чалавек, які шануе Госпада, / і моцна любіць запаведзі Яго.
Прыпеў: Збаў нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, мы пяём Табе: Алілуія.
2 Моцным на зямлі будзе семя яго,/ род праведных дабраславёны будзе.
Прыпеў: Збаў нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, мы пяём Табе: Алілуія.
3.Слава і багацце ў доме яго, / і праўда яго застаецца навекі.
Прыпеў: Збаў нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, мы пяём Табе: Алілуія.
4. Заззяла ў цемры святло праведным. / Міласцівы і шчодры праведнік.
Прыпеў: Збаў нас, Сыне Божы,/ народжаны Дзеваю, мы пяём Табе: Алілуія.
Слава, і цяпер. Адзінародны Сыне…
Антыфон 3
- Сказаў Госпад Госпаду майму: / сядзі праваруч Мяне. (Трапар)
- Пакуль пакладу вОрагаў Тваіх / у паднОжжа ног Тваіх. (Трапар)
- ЖазлО сілы дасць Гасподзь Табе з Сіёна,/ каб Ты ўладАрыў над вОрагамі Тваймі. (Трапар)
- Ты явіш уладу ў дзень славы Тваёй,/ у ззЯнні святых Тваіх. (Трапар)
Уваходны верш:
З улоння раней за дзянніцу Я нарадзіў Цябе, — кляўся Госпад і не раскаецца, — Ты іерэй навек па чыну Мелхіседэкаву.
Пракімен, тон 8:
Уся зямля няхай поклоніцца Табе і пяе Табе, / няхай апявае імя Тваё, Усявышні!
Верш: Усклікні Госпаду, уся зямля, апявайце ж імя Яго, аддайце хвалу усхваленнем Яму.
ПРЫЧАСНЫ ВЕРШ:
Збаўленне паслаў ГОспад людзям Сваім. Аллілуйя Алілуйя Алілуія.
АДПУСТ:
Той, Хто ў вярцепе нарадзіўся і ў яслях ўзлёг дзеля нашага збаўлення ,Хрыстос, ісцінны Бог наш…