05.08–19.08 Праяўленне Госпада. Трапар, кандак, задастойнік (тэкст)

Трапар, тон 7:
Праявіўся Ты на гары, Хрысце Божа, / паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, наколькі ім было магчыма / няхай заззяе святло Таве вечнае і нам грэшным, па малітвах Багародзіцы // святла Падаўца, слава Табе.

Кандак, тон 7:
На гары Ты Праявіўся, Хрысце Божа, і вучні Твае бачылі Тваю славу наколькі гэта ім было магчыма, каб убачыўшы Цябе распінаемага, зразумелі, што мукі Твае дабравольныя і свету абвясцілі, што сапраўды Ты ёсць ззянне Айца.

Пракімен, тон 4:
– Якія вялікія Твае дзеі, Госпадзе, усё мудра стварыў Ты.
Верш: Дабраславі душа мая, Госпада, Госпадзе, Божа мой, ты невымоўна велічны.

Задастойнік:
Велічай, душа мая, Госпада, Які праявіўся на Фаворы.

Нараджэнне з Цябе было цнатлівым: / Бог выйшаў з Твайго ўлоння, з’явіўся на зямлі / і ў плоці жыў з людзьмі. // Таму, Багародзіца, Цябе ўсе мы велічаем.

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *