15.08/28.08 Успенне Прасвятой Багародзіцы. Трапар, кандак, задастойнік (тэкст).

Трапар, тон 1:
Нарадзіўшы Ты захавала дзявоцтва, / а па Ўспенні свету не пакінула Ты, Багародзіца, / перайшла да жыцця, Ты бо — Маці Жыцця // і хадайніцтвамі Тваімі збаўляеш ад смерці нашы душы.

Кандак, тон 2:
У малітвах нястомную Багародзіцу / і ў хадайніцтвах нязменню надзею / магіла і смерць не ўтрымалі, / бо, як Маці Жыцця, да жыцця перасяліў Яе // Той, Хто ва ўлонне ўсяляўся заўждыдзявочае.

Пракімен, тон 1:
Велічае душа мая Госпада і ўзрадаваўся дух мой праз Бога, Збаўцу Майго.
Верш: Бо спаглянуў на пакору рабы Сваёй, і ад гэтага часу будуць зваць мяне шчаслівай усе роды.


Задастойнік:
Анёлы Ўспенне Прачыстай убачыўшы, дзівіліся: як Дзева ўзыходзіць ад зямлі на Неба.

Пераможаны ў Табе, Дзева Чыстая, межы прыроды – у нараджэнні захоўваецца дзявоцтва, а смерць заручаецца з жыццём: нарадзіўшы – Дзева, а пасля смерці жывая, заўсёды жЫвіш, Багародзіца, духоўную спадчыну Тваю.

Прычасны верш:
Чару збаўлення прыму і імя Госпада прызаву.

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *