Трапар, тон 5:
Святыя навамучанікі беларускае зямлі / светачы набожнасці і ўзор жыцця евангельскага, / вы мужна перацярпелі зняволенні, выгнанні і цяжкія работы, / і пакутавалі дзеля Хрыста нават да крыві, / Яго як Падацеля міру / і Здзяйсняльніка збаўлення / старанна сёння маліце / збавіць душы нашы.
Кандак, тон 3:
Святыя навамучанікі нашае зямлі, / у цяжкіх выпрабаванях нават да смерці любоў да Бога захаваўшы / узор веры і прыклад набожнасці вы нам паказалі, / таму цяпер у нябесных абіцелях лікуючы // маліце Хрыста Бога, каб Ён збавіў душы нашы.