Іерэй: Дабраславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўседы, і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас (тройчы)
Дыякан: Глас 8-мы, Алілуія (тройчы).
Верш 1: Шчаслівыя тыя, каго Ты абраў і прыняў, Госпадзе.
Верш 2: Памяць іх з роду ў род.
Верш 3: Душы іх у дабры будуць знаходзіцца.
Трапар, глас 8:
Глыбінёю мудрасці чалавекалюбна усё ўладкоўваеш,/ і ўсім падаеш карыснае, адзіны Творца,/ Супакой, Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх,/ бо яны надзею ўсклалі на Цябе,/ Творцу, Стваральніка і Бога нашага.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Мы маем Цябе за сцяну і прытулак / і Заступніцу спрыяльную прад Богам,/ што, будучы Дзеваю, нарадзіла Яго,/ Багародзіца, ратунак верных.
Беззаганныя (на пахаванні)
Дабраславёны Ты, Госпадзе,/ навучы мяне запаветам Тваім.
Шчаслівыя беззаганныя на шляху,/ што ходзяць у законе Бога/ Алілуія.
Шчаслівыя тыя, што прымаюць сведчанні Яго,/ і усім сэрцам шукаюць Яго./ Алілуія.
Рукі Твае стварылі мяне і збудавалі мяне,/ дай мне розуму і я навучуся запаведзям Тваім./ Памілуй рабоў Тваіх.
Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца,/ бо я на словы Твае спадзяваўся./ Памілуй рабоў Тваіх.
Спаглянь на мяне і памілуй мяне,/ як робіш з тымі, што любяць імя? Тваё./ Алілуія.
Умацуй ногі мае ў слове Тваім,/ і не дай авалодаць мною ніякаму беззаконню./ Алілуія.
Трапары пасля беззаганных, глас 5:
Дабраславёны Ты, Госпадзе,/ навучы мяне запаветам Тваім./ Мноства святых знайшлі крыніцу жыцця/ і дзверы раю,/ дай мне, і я знайду шлях у рай праз пакаянне;/ я загінулая авечка,/ пакліч мяне, Спасіцель,/ і ўратуй мяне.
Дабраславёны Ты, Госпадзе,/ навучы мяне запаветам Тваім./ Супакой, Божа, рабоў Тваіх/ і асялі іх у раі,/ дзе мноства святых, Госпадзе,/ і праведныя ззяюць, як свяцілы./ Спачылых рабоў Тваіх Супакой,/ і выбач ім усе правіны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Троічнае ззянне адзінага Бажаства хвалім, усклікаючы:/ святы Ты ёсць, беспачатны Ойча,/ роўна беспачатны Сын і Божы Духу!/ Прасвятлі нас, што з вераю Табе служым,/ і вызвалі нас з агню вечнага.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь
Вітаем Цябе, Чыстая, Якая Бога ў плоці нарадзіла на збаўленне ўсім./ Табою род людскі знайшоў збаўленн/ няхай праз Цябе і мы знойдзем рай./ Багародзіца, Чыстая, Дабраславёная.
Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе, Божа (тройчы)
Малая екцення:
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Яшчэ молімся за сСупакой душ спачылых рабоў Божых і за прабачэнне ім усякіх правінаў свядомах і несвядомых.
Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.
Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзе, памілуй.
Іерэй: Ты бо ўваскрасенне і жыццё, і сСупакой спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Сядальны, глас 5
ССупакой, Збаўца наш,/ з праведнымі рабоў Тваіх,/ і асялі іх у сялібах Тваіх,/ як напісана,/ выбачаючы як Добры правіны іх/ вольныя і міжвольныя,/ і ўсе свядомыя і несвядомыя, Чалавекалюбны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу,/ і цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Багародзічны
Ты, што з Дзевы заззяў свету, Хрысце Божа,/ Ёю ж сыноў святла паказаў, памілуй нас.
Канон, глас 6
Ірмос 1
Як быццам па сушы хадзіў пяшком Ізраіль,/ і бачыўшы, як прыгнятальнік фараон топіцца,/ усклікаў: Песню перамогі / Богу спяваем.
Дыякан: Супакой, Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Супакой, Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх.
Іерэй: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Ірмос 3
Госпадзе,/ няма святога, як Ты Божа мой,/ Які ўзнёс моц Сваіх верных, Добры,/ і ўмацаваў нас на камені/ славы Тваёй.
Дыякан: Супакой, Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Супакой Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх.
Іерэй: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Ірмос 6
Бачыўшы жыцьцёвае мора/ ўсхваляванае навальніцай спакусаў,/ прыйшоўшы да ціхага прыстанку Твайго/ ўсклікаю да Цябе,/ ўзвядзі ад тлену жыццё маё,/ Многаміласцівы.
Малая екцення:
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзе, памілуй.
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душ спачылых рабоў Божых і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.
Каб Госпад Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.
Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзе, памілуй.
Іерэй: Ты бо ўваскрасенне і жыццё, і супакой спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Кандак, глас 8:
Са святымі супакой, Хрысце, душы рабоў Тваіх, там дзе няма ні болю ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.
Ікас, глас 8:
Ты, Сам адзін несмяротны,/ што збудаваў і стварыў чалавека / але мы зямныя, што з зямлі створаныя,/ і ў тую-ж зямлю пойдзем, / як Ты пажадаў, што стварыў мяне і сказаў мне: / “Ты зямля, і пойдзеш у зямлю ”,/ куды ўсе людзі пойдуць і мы пойдзем. /Надмагільным плачам ствараючы спеў:/ алілуія, алілуія, алілуія.
Дыякан: Супакой Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Супакой Госпадзе, душы спачылых рабоў Тваіх
Іерэй: Слава Айцу і Сыну і Святому Духу
Хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Дыякан: Багародзіцу і Маці святла ў песнях ўзвялічым.
Хор: Духі і душы праведнікаў усхваляць Цябе, Госпадзе.
Ірмос 9
Бога/ людзям немагчыма бачыць,/ бо на Яго не адважваюцца глядзець ангельскія станы./ Табою-ж, Найчысцейшая, з’явілася людзям/ Слова ўцелясненане, Яго ўзвелічаючы/ з нябеснымі сіламі/ Цябе славім.
Сціхіра, глас 8:
Плачу і рыдаю, калі разважаю пра смерць,/ і бачу, як у магіле ляжыць / па вобразу Божаму створаная наша прыгажосць,/ агідная, бясслаўная,/ не маючы ніякага выгляду./ О, дзіўнае!/ Што за таямнічая з’ява з намí/ Як аддадзены мы тленню?/ Як злучыліся са смерцю? / Сапраўды гэта, як сказана ў Пісанні,/ па загаду Бога,// Які падае спачылым супакой.
Дыякан: Будзем уважлівымі! Прамудрасць! Будзем уважлівымі!
Пракімен, глас 6-ты: Шчаслівы шлях, па якім пойдзеш ты, душа,/ бо падрыхтавана табе месца супакою.
Верш: Да Цябе, Госпадзе, я ўсклікну, Божа мой, не пакінь мяне без адказу.
Дыякан: Прамудрасць! Да Салунянаў Паслання святога апостала Паўла чытанне.
Іерэй: Будзем уважлівымі!
Чытанне Апостала:
Браты, не хачу вас пакінуць у няведанні пра памерлых, каб вы не засмучаліся, як іншыя, што не маюць надзеі. Бо калі мы верым, што Іісус памёр і ўваскрэс, дык і памерлых у Іісусе Бог прывядзе з Ім. Бо гэта кажам вам словам Госпада, што мы, жывыя, якія засталіся да прышэсця Госпада, не апярэдзім памерлых; бо Сам Гаспад пры абвяшчэнні, пад голас Архангела, пад гук трубы Божай, сыдзе з неба, і мёртвыя ў Хысце ўваскрэснуць раней; потым і мы, хто застанецца жывы, разам з імі ўзятыя будзем на воблакі для сустрэчы з Госпадам у паветры, і так вечна з Госпадам будзем.
Іерэй: Мір табе.
Дыякан: І духу твайму. Алілуія, алілуія, алілуія.
Верш: Шчаслівы той, каго абраў і прыняў Ты, Госпадзе.
Іерэй: Прамудрасць! Станьце прама! Выслухаем Святое Евангелле! Мір усім.
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Паводле Іаана Святога Евангелля чытанне.
Хор: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.
Свяшчэннік: Будзем уважлівымі!
(Ін. 5:24-30) Праўду, праўду кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, мае жыццё вечнае і на суд не прыходзіць, але перайшоў ад смерці ў жыццё. Праўду, праўду кажу вам: настае час, ды і цяпер ёсць, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць, бо як Айцец мае жыццё ў Самíм Сабе, так даў і Сыну жыццё мець у Сабе, і ўладу даў Яму суд чынíць, бо Ён ёсць Сын Чалавечы. Не здзіўляйцеся гэтаму: бо настае час, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага, і выйдуць тыя, што рабíлі дабро, ва ўваскрасенне жыцця, а тыя, што рабíлі зло, ва ўваскрасенне суду. Не магу Я рабíць Сам ад Сябе нічога. Як чую, так суджу, і суд Мой праведны, бо не шукаю волі Маёй, але волі Айца, Які паслаў Мяне.
Па заканчэнні чытання:
Хор: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзе, памілуй.
Малітва
Госпад наш Іісус Хрыстос Сваёй Боскай Ласкай даў уладу святым Сваім вучням і апосталам пакідаць і адпускаць грахі чалавечыя і сказаў ім: прыміце Духа Святога, каб тым, каму адпусціце грахі, будуць адпушчаны, а на кім пакінеце, на тых застануцца; і тое, што звяжаце і развяжаце на зямлі, будзе звязана і развязана на небе; ад іх жа ўлада, што праз пераемнасць перайшла, няхай праз мяне, пакорлівага, прабачыць гэтае ў духу чада _____ ад усяго, у чым саграшылі (саграшыў, саграшыла) перад Богам як людзі (як чалавек), словам, ці справаю, ці думкаю і ўсімі сваімі пачуццямі, вольна ці міжвольна, свядома ці несвядома. Калі ж пад анафемай альбо адлучэннем архіерэйскім ці іерэйскім былі (быў, была), альбо праклён бацькі свайго ці маці сваёй наклікалі (наклікаў, наклікала) на сябе, альбо пад свой праклён падпалі (падпаў, падпала), альбо клятву парушылі (парушыў, парушыла), альбо іншымі якімі грахамі як людзі (як чалавек) звязаныя былí (быў, была), але ва ўсім гэтым сэрцам скрушаным пакаяліся (пакаяўся, пакаялася), ад усіх гэтых правінаў і кайданоў няхай вызваліць іх (яго, яе), а калі што з-за немачы цялеснай забытае было, і тое ўсё няхай прабачыць ім (яму, ёй), па чалавекалюбнасці Сваёй, па малітвах Прасвятой і Найдабраславеннейшай Уладаркі нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, святых, слаўных і ўсяхвальных апосталаў і ўсіх святых.
Хор: Амінь.
З духамі спачылых праведных/ душы рабоў Тваіх, Збаўца, супакой/ ахоўваючы іх у шчаслівым жыцці, Чалавекалюбны.
У прыстанішчы Тваім, Госпадзе,/ дзе ўсе святыя Твае спачываюць,/ супакой і душы рабоў Тваіх,/ бо Ты адзіны Чалавекалюбны.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу: Ты Бог, што зыйшоў у пекла і з кайданоў закаваных вызваліў,/ Ты ж і душы рабоў Тваіх супакой.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь. Адзіна Чыстая і Нявінная Дзева, што без семя нарадзіла Бога,/ маліся, каб выратавацца іх душам.
Патроеная екцення:
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай нас і памілуй.
Хор: Госпадзе, памілуй (тройчы)
Дыякан: Яшчэ молімся за супакой душ спачылых рабоў Божых і за выбачэнне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.
Каб Госпад Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.
Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзе, памілуй.
Іерэй (чытае малітву за памерлых):
Божа духаў і ўсякае плоці! Ты смерць пераадолеў, д’ябла перамог і пакарыў, і жыццё свету Твайму даў. Сам Госпадзе, супакой душы спачылых рабоў Тваіх у месцы светлым, у месцы квітнеючым, у месцы спакойным, адкуль уцяклі пакуты, журба і стагнанне; усякае саграшэнне, учыненае імі словам, або учынкам, або думкаю, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач ім, бо няма чалавека, які б жыў і не саграшыў, бо Ты адзін толькі без граху, праўда Твая — праўда навекі і слова Тваё — ісціна.
Іерэй: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і супакой спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Дыякан: Прамудрасць. Прасвятая Багародзіца, збаў нас.
Хор: Пачэснейшую за херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за серафімаў, што непарушанаю нарадзіла Бога Слова, існую Багародзіцу Цябе велічаем
Іерэй: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Госпадзе, памілуй (тройчы)
Дабраславі.
Іерэй: Жывымі і мёртвымі валодаючы, уваскрэслы з мёртвых, Хрыстос, ісцінны Бог наш, малітвамі Прачыстае Сваёй Маці, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, прападобных і баганосных айцоў нашых, душы спачылых рабоў Сваіх ў сяленнях праведных няхай уладкуе, у асяроддзі Аўраама супакоіць і да праведных далучыць, і нас памілуе, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.
Дыякан: У шчаслівым успенні вечны спакой дай, Госпадзе, спачылым рабам Тваім (імёны), і ўчыні ім вечную памяць.
Хор: Вечная памяць (тройчы).
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас.
Душы іх няхай у дабры спачываюць, і памяць іх з роду ў род.