Трапар, тон 2:
Ты апраўдаў верай праайцоў, / у іх асобе сярод народаў прадзаручыўшчы з Сабой Царкву. / Усхваляюцца ў славе святыя, / бо ад іх семяні явіўся дабраславёны плод /– нарадзіўшая Цябе без семені Дзева. // Іх малітвамі, Хрысце Божа, памілуй нас!
Кандак, тон 6:
Не пакланіліся трышчасныя рукамі створанаму абразу, / абараніўшыся, Неапісальнай Існасцю. / У прорве агню праславіліся, / стоячы сярод полымя нясцерпнага, прыклікалі Бога: / памкніся, Спагадлівы, / паспяшайся на дапамогу як Літасцівы, // бо ўсё можаш, калі пажадаеш.