Па малітвах святых айцоў нашых, Госпадзе Ісусе Хрысце, Божа наш, памілуй нас! Амін.
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, хто ў магілах, жыццё дараваў (тры разы).
Антыфон 1-шы
Усклікніце Госпаду ўсёй зямлёй, апявайце імя яго, дадзіце славу хвале Яго
Малітвамі Багародзіцы, Збавіца, збаў нас.
Скажыце Богу: які страшны Ты ў справах Тваіх, па мноству сілы Тваёй пакорацца Табе ворагі Твае.
Малітвамі Багародзіцы, Збавіца, збаў нас.
Уся зямля няхай паклоніцца Табе і апявае Цябе, няхай апявае імя Тваё, Усявышні.
Малітвамі Багародзіцы, Збавіца, збаў нас.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу
Антыфон 2-гі
Божа, будзь міласцівы да нас і дабраславі нас, прасвятлі Аблічча Тваё да нас і памілуй нас.
Збаў нас, Сыне Божы, Ты ўваскрэс з мёртвых, мы пяём Табе: Алілуія
Каб пазналі мы на зямлі шлях Твой, ва ўсіх народах збаўленне Тваё.
Збаў нас, Сыне Божы, Ты ўваскрэс з мёртвых, мы пяём Табе: Алілуія
Няхай усхваляць Цябе народы, Божа, няхай усхваляць Цябе народы ўсе.
Збаў нас, Сыне Божы, Ты ўваскрэс з мёртвых, мы пяём Табе: Алілуія
і цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў, Амінь.
Спеў Госпаду Ісусу Хрысту:
Адзінародны Сыне і Слова Божае, /Ты – несмяротны, але дзеля нашага збаўлення пагадзіўся ўцялесніцца ад святой Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, / без змянення учалавечыўсяі ўкрыжаваны быў, Хрысце Божа, /смерцю смерць зваяваў, Ты – Адзін са Святой Тройцы, і таму славяць Цябе разам з Айцом і Святым Духам: збаў нас!
Замест ІІІ-га антыфона:
Верш: Хай уваскрэсне Бог і рассеюцца ворагі яго.
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, хто ў магілах жыццё дараваў (1 раз)
Верш: Хай уваскрэсне Бог і рассеюцца ворагі яго, / і хай уцякуць ад Аблічча Яго усе ненавіснікі Яго.
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, хто ў магілах жыццё дараваў.(1 раз)
Верш: Хай знікнуць, як знікае дым, / як тае воск ад агню.
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, хто ў магілах жыццё дараваў.(1 раз)
Верш: Хай знікнуць грэшнікі ад Аблічча Божага,/ а праведнікі хай узвесяляцца, узвесяляцца перад Богам.
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, хто ў магілах жыццё дараваў.(1 раз)
Пракімны на Светлым тыдні (выбраць адпаведны, і пасля гл. ніжэй чытанні):
У Светлы Панядзелак пракімен, тон 8: Па ўсёй зямлі пройдзе вестка іх, і да канцоў сусвету словы іх.
Верш: Нябёсы апавядаюць пра славу Божую, а цвярдыня абвяшчае пра стварэнне рук Яго.
У Светлы аўторак пракімен, тон 3, песня Багародзіцы:Узвялічвае душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Збаўцы Маім.
Верш:Што спаглянуў Ён на пакору Рабы Сваёй; бо адгэтуль будуць хваліць Мянеўсе роды.
У Светлую сераду пракімен, тон 6: Зраблю памятным імя Тваё з роду ў род.
Верш: Слухай, Дачка, і глядзі, і прыхілі вуха Сваё.
У Светлы чацвер пракімен, тон 3: Спявайма Богу нашаму, спявайма, спявайма Цару нашаму, спявайма.
Верш: Усе народы біце ў ладкі, усклікніце Богу воклічам радасці.
У Светлую пятніцу пракімен, тон 8: Па ўсёй зямлі пройдзе вестка іх, і да канцоў сусвету словы іх.
Верш: Нябёсы апавядаюць пра славу Божую, а цвярдыня абвяшчае пра стварэнне рук Яго.
У Светлую суботу пракімен, тон 3: Госпад прасвятленне маё ды Збаўца мой, каго я збаюся?
Верш: Госпад абаронца жыцця майго, хто мне страшны?
Мудрасць! Чытанне апостальскіх Дзеяў. Будзем ува́жлівымі!
У Светлы панядзелак: Дзеі Апосталаў, зачала 2 I, 12-17, 21-26.
12 Тады вярнуліся ў Ерузалім з гары, якая завецца Аліўная, якая ёсьць блізка Ерузаліму, маючая суботнюю дарогу. 13 І ўвайшоўшы ўзыйшлі ў сьвятліцу, дзе прабывалі Пётр і Ян, Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Баўтрамей і Матэуш, Якуб Альфэяў і Сымон Зэлот і Юда Якубаў. 14 Гэтыя ўсе былі трываючы аднадушна на малітве з жанчынамі і з Марыяй, маткай Езуса, і з братамі яго. 15 У гэныя дні ўстаўшы Пётр пасярод братоў, сказаў – а была грамада людзей разам каля ста дваццацёх: 16 – Мужы браты, трэба, каб споўнілася Пісаньне, якое прадказаў Дух сьвяты праз вусны Давіда аб Юдашу, каторы быў павадыром тых, што ўзялі Езуса. 17 Ён быў палічаны з намі і дастаў частку гэтага служэньня. 23 І паставілі двух: Язэпа, каторы зваўся Барсаба і каторы быў празываны Справядлівым, і Мацея. 24 І молячыся, казалі: Ты Пане, што знаеш сэрцы ўсіх, пакажы, каторага Ты выбраў з гэтых двух аднаго, 25 каб ён атрымаў месца служэньня гэтага і апостальства, ад якога адпаў Юдаш, каб адыйсьці на сваё месца. 26 І далі ім лёсы, і выпаў лёс на Мацея, і быў далічаны да адзінаццаці апосталаў
У Светлы аўторак: Дзеі Апосталаў, зач. 4. II, 14-21.
14 Стаўшы-ж Пётр з адзінаццацьма падняў голас свой і гаварыў ім: Мужы жыдоўскія і ўсе, што жывецё ў Ерузаліме, гэта няхай будзе вам ведама і прыймеце да вушэй словы мае. 15 Бо ня ёсьць гэтыя п’яныя, як вы думаеце, бо ёсьць трэцяя гадзіна дня; але ёсьць тое, што сказана праз прарока Ёэля (2, 28 – 32): 17 “І будзе ў апошнія дні (кажа Пан) вылю з Духа майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, а маладзяны вашыя будуць бачыць зьявы, а старцы вашыя сны будуць сьніць. 18 І на слуг-то маіх і на служкі мае ў гэныя дні вылю з Духа майго і будуць прарочыць. 19 І дам цуды на небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе; кроў і агонь і курава дыму. 20 Сонца абернецца ў цемру і месяц у кроў, перш чым прыйдзе дзень Пана вялікі і яўны. 21 І будзе: усякі хто-толькі прызаве імя Пана, збаўлены будзе”.
У Светлую сераду: Дзеі Апосталаў, зач. 5. II, 22-36.
22 Мужы ізраільскія, паслухайце слоў гэтых! Езуса Назарэнскага, мужа пацьверджанага між вамі ад Бога моцамі і цудамі і знакамі, якія ўчыніў Бог праз яго пасярод вас, як і вы ведаеце, 23 гэтага азначанай радай і празорам Божым выданага, вы рукамі нягодных замучыўшы загубілі. 24 Яго ўскрасіў Бог, разьвязаўшы болі пекла, дзеля таго што немагчыма было яму ўдзяржаць яго. 25 Бо Давід кажа аб ім: “Відзеў я Пана прад вачамі маімі заўсёды, бо ён праваруч мяне, каб я не захістаўся. 26 Дзеля гэтага ўзрадавалася сэрца маё і разьвесяліўся язык мой; дагэтага і цела маё супачыне ў надзеі. 27 Бо не пакінеш душы маей у пекле, і не дасі сьвятому твайму ўбачыць гніцьця. 28 Учыніў ты мне ведамымі дарогі жыцьця і напоўніш мяне радасьцяй перад воблікам тваім” (Пс. 15, 8-11). 29 Мужы браты, няхай-жа можна будзе сьмела сказаць да вас аб патрыярху Давідзе, што ён памёр і пахаваны, і гроб ягоны ёсьць у нас аж па сяньняшні дзень. 30 Дык ён, будучы прарокам і ведаючы, што яму Бог прысягай прысягнуў, што з плоду паясьніцы ягонай будзе сядзець на пасадзе яго, 31 прадбачыўшы сказаў аб ускрасеньні Хрыста, што ён ані пакінены ёсьць у пекле, ані цела ягонае ня бачыла гніцьця. 32 Гэтага Езуса ўскрасіў Бог, чаго мы ўсе ёсьць сьведкі. 33 Дык узвышаны правіцаю Божаю і атрымаўшы ад Айца абяцаньне Духа сьвятога, ён выліў таго, каго вы бачыце і чуеце. 34 Бо Давід ня ўзыйшоў у неба, але сам кажа: “Сказаў Пан Пану майму, сядзь праваруч мяне, 35 пакуль палажу ворагаў тваіх падножжам ног тваіх” (Пс. 109, 1). 36 Дык няхай напэўна ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог учыніў яго і Панам і Хрыстом, гэтага Езуса, каторага вы ўкрыжавалі.
У Светлы чацвер: Дзеі Апосталаў, зач. 6. II, 38-43.
38 А Пётр да іх: Пакутуйце (кажа) і няхай кожны з вас ахрысьціцца ў імя Езуса Хрыста на адпушчэньне грахоў вашых, і вы атрымаеце дар Духа сьвятога. 39 Бо для вас ёсьць абяцаньне і для дзяцей вашых, і для ўсіх, хто ёсьць далёка, каго-толькі пакліча Пан Бог наш. 40 Яшчэ многімі іншымі славамі сьведчыў і напамінаў іх, кажучы: Ратуйцеся ад гэтага нягоднага роду. 41 Дык тыя, што прынялі мову яго, былі ахрышчаны. І далучылася ў той дзень каля трох тысяч душ. 42 І трывалі ў навуцы апосталаў і ў супольніцтве ламаньня хлеба і ў малітвах. 43 І быў у кожнай душы страх; многа так-жа цудаў і знакаў дзеялася праз апосталаў у Ерузаліме, і вялікая любоў была ва ўсіх.
У Светлую пятніцу: Дзеі Апост., зач. 7. ІБагародзіцы, да філіпійцаў, зач. 240. III, 1-8.
1 Пётр-жа і Ян ішлі на гадзіну ў сьвятыню дзевятаю малітвы. 2 І нясьлі аднаго чалавека, каторы быў кульгавы з лона маткі сваей; яго штодня клалі каля сьвятыні брамы, што завецца Прыгожай, каб прасіў дарэньня ад уваходзячых у сьвятыню. 3 Той, як убачыў Пятра і Яна, пачынаючых уваходзіць у сьвятыню, прасіў, каб атрымаць дарэньне. 4 А ўглядаючыся на яго Пётр з Янам, сказаў: Паглянь на нас. 5 Ён-жа ўзіраўся на іх, спадзяючыся нешта ад іх атрымаць. 6 А Пётр сказаў: Серабра і золата ў мяне няма, але што маю, тое табе даю: У імя Езуса Хрыста Назарэнскага ўстань і хадзі. 7 І ўзяўшы яго за правую руку, падняў яго, і зараз-жа акрэплі ногі і ступені ягоны. 8 І ўскочыўшы стаў і хадзіў; і ўвайшоў з імі ў сьвятыню, ходзячы і падскаківаючы і хвалячы Бога.
У Светлую суботу: Дзеі Апосталаў, зач. 8. III, 11-16.
паколькі ацалёны ад кульгавасці трымаўся Пятра і Яна, то ўсе здзіўленні збегліся да іх у прытвор, які называўся людзі ў Саламонавым.
- Убачыўшы гэта, Пётр прамовіў да людзей: мужы Ізраільскія! чаму вы здзіўляецеся гэтаму і чаму так ўглядаецеся ў нас, як быццам мы ўласнаю сíлаю альбо набожнасцю зрабілі, каб ён хадзіў
- Бог Аўрама і Ісака і Іакава, Бог айцоў нашых, праславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы выдалі і ад Якога адраклíся перад аблíччам Пілата, калі той вырашыў адпусцíць Яго;
- вы ж ад Святога і Праведнага адраклíся і выпрасілі аддаць вам чалавека-забойцу,
- а Пачынальніка жыцця забíлі; Бог уваскрасíў Яго з мёртвых, і мы сведкі гэтага.
- I па веры ў імя Яго, імя Яго ўмацавала таго, каго вы бачыце ведаеце; і вера, якая ад Яго, дала яму гэтае ацаленне перад усімі і вамі.
- І цяпер, браты, я ведаю, што па няведанню ўчынíлі вы гэта начальнікі вашы; , як і
- Бог жа, як прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх прарокаў, што пакутаваць будзе Хрыстос, так і здзейсніў.
Пасля чытання:
Алілуйя, Алілуйя Алілуйя!
(можна сказаць казань паводе прачытанага)
Выслухаем Святое Евангелле! Мір усім! (і духу твайму)
Паводле (Яна ці Лукі, гл. ніжэй) чытанне святога Евангелля.
Будзем уважлівымі!
У Светлы панядзелак: Ян. 2 зач., I, 18-28.
18 Бога ніхто ніколі ня бачыў; адзінародны Сын, каторы ёсьць у ўлоньні Айца, ён сам расказаў.19 А гэта ёсьць пасьведчаньне Яна, калі жыды з Ерузаліму паслалі да яго сьвятароў і левітаў, каб спытаць у яго: Хто ты ёсьць? 20 І заявіў, і не адрокся; і заявіў: Што я ня ёсьць Хрыстус. 21 І спыталіся ў яго: Дык што-ж? Ты ёсьць Гальяш? І сказаў: Я ня ёсьць. Ты ёсьць прарок? І адказаў: Не. 22 Дык сказалі яму, каб нам даць адказ тым, каторыя нас паслалі? Што кажаш аб сабе самым? 23 Ён сказаў: Я голас клічучага ў пустыні: “Прастуйце дарогі Пана”, як сказаў Ізаій прарок (40, 3). 24 А тыя, што былі пасланы, былі з фарызэяў. 25 І пыталіся ў яго і казалі яму: Дык нашто ты хрысьціш, калі ты ня ёсьць Хрыстус, ані Гальяш, ані прарок? 26 Адказаў ім Ян, кажучы: Я хрышчу вадою, але пасярод вас стаў, каго вы ня знаеце. 27 Гэта той, каторы па мне мае прыйсьці, каторы перада мною стаўся, каторага я ня варт, каб разьвязаць рамень абутку ягонага. 28 Гэта дзеялася ў Бэтаніі за Ярданам, дзе Ян хрысьціў.
У Светлы аўторак: Лк, 113 зач. XXIV, 12-35
12 Пётр-жа, устаўшы, пабег да гробу, і нахіліўшыся, угледзеў адны зложаныя палотны. І адыйшоў, дзівячыся ў сабе з таго, што сталася. 13 І вось двух з іх ішлі таго самага дня ў мястэчка, якое было ў адлегласьці шасьцідзесяці стадыяў ад Ерузаліму, на імя Эмаус. 14 І яны гаварылі паміж сабою аб усіх гэтых здарэньнях. 15 І сталася, калі яны гаварылі і давалі сабе пытаньні, і сам Езус, прыбліжыўшыся, ішоў з імі; 16 але вочы іх былі ўстрыманы, каб не пазналі яго. 17 І сказаў да іх: Што гэта за гутаркі, якія вы вядзецё паміж сабою ідучы, і чаму вы сумныя? 18 І адказваючы адзін, катораму на імя Клеофа, сказаў яму: Ты адзіны падарожны ў Ерузаліме і ня ведаеш, што ў ім у гэтыя дні сталася? 19 Ён сказаў ім: Што? А яны сказалі: Аб Езусе Назарэнскім, каторы быў прарокам магутным ў дзеле і слове перад Богам і ўсім народам; 20 і як яго выдалі архісьвятары і нашы старшыя на сьмяротную казьнь і ўкрыжавалі яго. 21 А мы спадзяваліся, што ён меў адкупіць Ізраіля. А цяпер, да ўсяго гэтага, сягоньня трэці дзень, як гэтае сталася. 22 Але і некаторыя жанчыны з нашых перапужалі нас, каторыя былі перад сьветам каля гробу, 23 і не знайшоўшы цела ягонага, прыйшлі, кажучы, што яны бачылі так-жа зьяўленьне анёлаў, якія кажуць, што ён жыве, 24 і пайшлі некаторыя з нашых да гробу, і знайшлі так, як казалі жанчыны, але самога не знайшлі. 25 А ён сказаў ім: О безразумныя і лянівыя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што сказалі прарокі! 26 Ці-ж ня трэба было Хрысту гэтага перацярпець і так увайсьці ў славу сваю? 27 І пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, даваў ім выясьненьні ва ўсіх Пісаньнях, якія аб ім былі. 28 І прыбліжыліся да мястэчка, да каторага ішлі, а ён рабіў выгляд, што далей ідзе. 29 І прымусілі яго, кажучы: Астанься з намі, бо вечарэе і ўжо дзень пахіліўшыся. І ўвайшоў з імі. 30 І сталася, калі ён сядзеў з імі за сталом, узўя хлеб, і багаславіў, і ламаў, і падаваў ім. 31 І адкрыліся вочы іх, і пазналі яго; але ён зьнік з вачэй іх. 32 І гаварылі паміж сабою: Ці-ж не гарэла нашае сэрца ў нас, калі гаварыў у дарозе і адкрываў нам Пісаньні? 33 І ўстаўшы ў тую-ж часіну, вярнуліся ў Ерузалім, і знайшлі сабраўшыхся адзінаццацёх і тых, што былі з імі, 34 кажучых: Што сапраўды Пан ускрос і зьявіўся Сымону. 35 А яны расказвалі, што дзеялася ў дарозе, і як пазналі яго ў ламаньні хлеба.
У Светлую Сераду: Ян. 4 зач., I, 35-51.
35 На другі дзень ізноў стаяў Ян і два з вучняў ягоных. 36 І ўгледзеўшы Езуса ідучага, сказаў: вось Баранак Божы. 37 І пачулі яго кажучага два вучні і пайшлі за Езусам. 38 Езус-жа, абярнуўшыся і ўвідзеўшы іх ідучых за сабою, сказаў ім: Чаго шукаеце? Яны сказалі яму: Раббі (што пераложанае значыць: Вучыцель), дзе жывеш? 39 Сказаў ім: ідзеце і паглядзеце. Пайшлі і паглядзелі, дзе жыў і асталіся ў яго той дзень; было-ж каля дзесятай гадзіны. 40 А быў Андрэй, брат Сымона Пятра, адзін з двух, якія чулі ад Яна і пайшлі за ім. 41 гэты знайшоў найперш брата свайго Сымона і сказаў яму: Мы знайшлі Мэсыяша (што пераложанае значыць: Хрыстус). 42 І прывёў яго да Езуса. А спаглянуўшы на яго, езкс сказаў: Ты ёсьць Сымон, сын Ёны; ты будзеш названы Кефа (што значыць Пётр). 43 Назаўтры хацеў выйсьці ў Галілею. І знайшоў Філіпа, і сказаў яму Езус: Ідзі за мною. 44 А быў Філіп з Бэтсайды, гораду Андрэя і Пятра. 45 Знайшоў Філіп Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі Езуса, аб каторым напісаў Майсей у законе і прарокі, сына Язэпа з Назарэту. 46 І сказаў яму Натанаэль: Ці можа быць што добрае з Назарэту? Сказаў яму Філіп: Ідзі і паглядзі. 47 Убачыў Езус ідучага да сябе Натанаэля і сказаў аб ім: Вось сапраўды Ізраэліт, у каторым няма хітрасьці. 48 Сказаў яму Натанаэль: Адкуль мяне знаеш? Адказаў Езус і сказаў яму: Перш чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад фігаю, я бачыў цябе. 49 Адказаў яму Натанаэль і сказаў: Раббі, ты ёсьць Сын Божы, ты ёсьць кароль ізраільскі! 50 Адказаў Езус і сказаў яму: Ты верыш затым, што я табе сказаў: “Я бачыў цябе пад фігай” – большае за гэта ўбачыш. 51 І сказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам, убачыце неба адчыненае і анёлаў Божых усходзячых і зыходзячых на Сына чалавечага.
У Светлы Чацвер:Ян., 8 зач., III, 1-15.
1 Быў-жа чалавек з фарызэязў, на імя Мікодым, старшы жыдоўскі. 2 Ён прыйшоў да Езуса ўначы і сказаў яму: Раббі, мы ведаем, што прыйшоў ад Бога вучыцелем, бо ніхто ня можа гэтых знакаў чыніць, якія ты чыніш, калі-б Бог ня быў з ім. 3 Адказаў Езус і сказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не адродзіцца нанова, ня можа бачыць каралеўства Божага. 4 Сказаў да яго Мікодым: Як-жа можа чалавек нарадзіцца, будучы старым? Цм-ж можа другі раз увайсьці ў лона маткі сваей і адрадзіцца? 5 Адказаў Езус: Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не адродзіцца з вады і Духа сьвятога, ня можа ўвайсьці ў каралеўства Божае. 6 Што нарадзілася з цела, целам ёсьць; а што нарадзілася з духа, духам ёсьць.
7 Ня дзівіся, што я табе сказаў: “Трэба вам нардзіцца ізноў”. 8 Вецер вее, дзе хоча, і голас ягоны чуеш, але ня ведаеш, адкуль прыходзіць або куды ідзе. Так ёсьць з кожным, хто нарадзіўся з Духа. 9 Адказаў Мікодым і сказаў яму: Як-жа гэтае можа быць? 10 Адказаў Езус і сказаў яму: Ты ёсьць вучыцелем у Ізраілю і гэтага ня ведаеш? 11 Сапраўды, сапраўды кажу табе, што мы тое, што ведаем, гаорым, і што мы відзелі, сьведчым, а вы сьведчаньня нашага ня прымаеце.
12 Калі я сказаў вам аб зямным і ня верыце, як-жа будзеце верыць, калі вам буду гаварыць аб нябесным? 13 І ніхто ня ўзыйшоў у неба, адно каторы зыйшоў з неба, Сын чалавечы, каторы ёсьць у небе. 14 І як Майсей падняў вужа на пустыні, так трэба, каб быў падняты Сын чалавечы, 15 каб кожны, хто верыць у яго, ня згінуў, але меў жыцьцё вечнае.
У Светлую Пятніцу: Ян, 7 зач, ІІ, 12-22,
12 Пасьля гэтага прыйшоў у Капарнаум, ён і матка ягона, і браты яго, і вучні яго, і там аставаліся нямнога дзён.13 І была блізка жыдоўская Пасха, і ўвайшоў Езус у Ерузалім. 14 І знайшоў у сьвятыні прадаючых валы і авечкі і галубы, і сядзячых мяняльнікаў. 15 І зрабіўшы як-бы біч з вяровак, выгнаў з сьвятыні ўсіх, так-жа авец і валоў, а грошы мяняльнікаў разсыпаў і абярнуў сталы. 16 А тым, што прадавалі галубы, сказаў: Вынясьце гэтае адсюль, і не рабеце дому Айца майго домам гандлярства. 17 І ўспомнілі вучні ягоны, што ёсьць напісана: “Рупнасьць аб дом твой зьела мяне” (Пс. 68, 2). 18 Дык адказалі жыды і сказалі яму: Які знак пакажаш нам, што гэтае робіш? 19 Адказаў Езус і сказаў ім: Развалеце гэту сьвятыню, і я ў тры дні пастаўлю яе. 20 А жыды сказалі: Сорак шэсьць гадоў будавалі гэту сьвятыню, і ты ў тры дні яе паставіш? 21 А ён гаварыў аб сьвятыні цела свайго. 22 Дык калі ўстаў з умерлых, успомнілі вучні ягоны, што ён гэтае гаварыў, і паверылі Пісаньню і мове, якую сказаў Езус.
У Светлую Суботу: Ян., 11 зач., III, 22-33
22 Пасьля гэтага прыйшоў Езус і вучні ягоны ў Юдэйскую зямлю і там прабываў з імі і хрысьціў. 23 Быў-жа і Ян хрысьцячы ў Эноне, каля Саліму, бо там было многа вады; і прыходзілі, і хрысьціліся. 24 Бо яшчэ Ян ня быў пасаджаны ў вязьніцу. 25 І паўстала спрэчка ў вучняў Яна з жыдамі аб ачышчэньні. 26 І прыйшлі да Яна і сказалі яму: Раббі, той каторы быў з табою за Ярданам, катораму ты даў пасьведчаньне, вось ён хрысьціць і ўсе ідуць да яго. 27 Адказаў Ян і сказаў: Ня можа чалавек нічога ўзяць, калі яму ня будзе дадзена з неба. 28 Вы самі для мяне сьведкі, што я сказаў: “Я ня ёсьць Хрыстус, але што я пасланы перад ім”. 29 Хто мае заручаную, той жаніх; а прыяцель жаніха, што стаіць і слухае яго, радасьцяй радуецца з голасу жаніха. Дык гэтая радасьць мая споўнілася. 30 Яму трэба расьці, а мне малець. 31 Хто звыш прыходзіць, той над усімі. Хто з зямлі, той з зямлі ёсьць і з зямлі гаворыць. Хто з неба прыходзіць, той над усімі, 32 і што відзеў і чуў, тое сьведчыць, а пасьведчаньня яго ніхто ня прымае. 33 Хто прыняў яго пасьведчаньне, той сьцьвердзіў, што Бог ёсьць праўдзівы.
Па заканчэнні чытання:
Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.
(можна сказаць казань паводе прачытанага)
Сімвал веры:
Верым / ў адзiнага Бога Айца, Уседзяржыцеля,/ Тварца неба i зямлi, усяго бачнага і нябачнага./ I ў адзiнага Госпада Iiсуса Хрыста, Сына Божага,/ адзiнароднага, ад Айца народжанага перад усiмi вякамi;/ Святло ад Святла, Бога iсцiннага ад Бога iсцiннага,/ народжанага, не створанага, адзiнасутнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася./ Якi дзеля нас, людзей, i дзеля нашага спасення сышоў з нябёс / i ўцялеснiўся ад Духа Святога i Дзевы Марыi, i стаў чалавекам./ Быў распяты за нас пры Понцii Пiлаце,/ i пакутаваў, i быў пахаваны. I ўваскрэс у трэцi дзень згодна з Пісаннем./ I ўзышоў на нябёсы, i сядзiць праваруч Айца./ I зноў прыйдзе ў славе судзiць жывых i мёртвых, i Яго Царству не будзе канца./ I ў Духа Святога, Госпада, Жыватворчага, што ад Айца зыходзiць,/ што з Айцом i Сынам разам пакланяемы i славiмы, што гаварыў праз прарокаў./ У адзiную Святую Саборную i Апостальскую Царкву./ Вызнаю адно хрышчэнне для адпушчэння грахоў./ Чакаю ўваскрасення мёртвых / i жыцця будучага веку. Амiнь.
Ойча наш:
Ойча наш,/ Які ёсць на нябёсах,/ няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё,/ няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі./ Хлеб наш надзённы дай нам сёння;/ і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым;/ і не ўвядзі нас у спакусу,/ але збаў нас ад злога.
Трапар Вялікодны:
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, хто ў магілах жыццё дараваў (1 раз)
Іпакаі, тон 4: Перадсвітаннем жанчыны разам з Марыяй, / ад магілы камень знайшлі адваленым, / і пачулі ад Ангела: у святле Вечнаісным Існага / што сярод мёртвых шукаеце, нібы чалавека? / Вось глядзіце – пахавальныя покрывы, дык ідзіце і свету абвяшчайце, / што абудзіўся Госпад, смерць змярцвіўшы, / бо Ён Сын Божы, які збаўляе род людскі.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў, Амінь.
Кандак, тон 8: Хай і ў магілу Ты сыйшоў, Несмяротны, / але знішчыў моц пекла / і ўваскрэс, як Пераможца, Хрысце Божа, / жанчынам-міраносіцам кажучы: ра́дуйцеся! / і Сваім апосталам даючы мір, / паўшым Ты даеш уваскрэсенне.
Госпадзе памілуй (40 разоў, можна скарачаць да 12 ці 3 разоў),
Госпадзе, добраславі.
Па малітвах святых айцоў нашых, Госпадзе Ісусе Хрысце, Божа наш, памілуй нас!
Амін.
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, хто ў магілах, жыццё дараваў (тры разы).
І нам дараваў жыццё вечнае: пакланяемся Ягонаму трохдзённаму ўваскрасенню.