Малітва падчас вайны ва Ўкраіне

Айцец усіх людзей, магутны Божа!

Молімся Табе за украінскі народ, абарані яго ад ваеннай агрэсіі і спыні гэтую вайну! Абарані, Божа, усіх, хто змагаецца за мір ва Украіне. Няхай выжыве і застанецца здаровым як мага больш людзей, хай людзі застаюцца людзьмі.

Захавай душы і целы, створаныя паводле Твайго вобразу, ад усякага разбурэння. Абарані і ўратуй усіх, каму пагражае смерць, пакуты, бежанства – захавай іх магутнай Тваёй абаронай! Божа наш, будзь разам з усімі бездапаможнымі, суцеш і не пакінь Сваёй дапамогай тых, хто зараз у адчаі, адзіноце, без аніякай надзеі на выжыванне! Дай суцяшэнне усім, хто пакутуе, прытулак тым, у каго няма дзе схіліць галаву, накармі галодных і ўсім нам дай ласку бачыць у бліжніх брата ці сястру.

Молімся Табе за беларускі народ – хай падзе іга злачынцаў, якія прыгнятаюць, катуюць і забіваюць яго.

Молімся Табе і за рускі народ, за ўсіх, хто апраўдвае гэтую вайну: дай розум тым, хто страціў яго, уваскрасі сумленне тым, хто яго забіў, хай адкрыюцца вочы ва ўсіх сляпых на праўду і няхай пакаяцца яны і тыя, хто ёсць крыніцай і ваканаўцамі злачынстваў

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *