*Пераклад Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім Саборы г. Мінска
Трапар свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, глас 4
Сёння пачатак нашага спасення і адвечнай тайны яўленне: / Сын Божы становіцца Сынам Дзевы / í Гаўрыіл благадаць дабравесціць. / Таму і мы з ім усклікнем да Багародзіцы: / радуйся, Благадатная, // Гасподзь з Табою.
Кандак свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, глас 8
Табе, найвышэйшай Военачальніцы, / пазбаўленыя ад бед, мы, рабы Твае, Багародзіца, з удзячнасцю спяваем./ Ты ж, маючы моц непераможную, ад усялякіх бед вызваляй нас, што ўсклікаем да Цябе: // радуйся, Нявеста, Якая засталася Дзеваю.
Задастойнік свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы
Дабравесці, зямля, радасць вялікую, усхваляйце, Нябёсы, Божую славу.
Да жывога Божага Ківота няхай ніяк не дакранецца рука нячыстых, вусны ж верных, нямоўчна спяваючы? Багародзіцы словы Ангела, p радасцю няхай усклікаюць: радуйся, Благадатная, Гасподзь з Табою.
*Альтэрнатыўны пераклад:
Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
Трапар, тон 4:
Сёння – пачатак нашага збаўлення, / і Тайны спрадвечнай з’яўленне: /Сын Божы становіцца Сынам Дзевы, / і Гаўрыіл ласку дабравесціць. / Таму і мы разам з ім усклікнем да Багародзіцы: / радуйся, ласкі Поўная, // Госпад з Табой.
Кандак, тон 8:
Непераможнай Ваяводзе, мы, удзел Твой, ад бед збаўлены, / Табе, Багародзіца, падзякі складаем. / Ты ж, маючы ўладу неадольную,/ ад усялякіх горасцяў вызываляй нас, мы ўсклікаем да Цябе: / Радуйся, Нявеста, // Якая засталася Дзевай!
Пракімен, тон4:
Дабравесціце з дня ў дзень збаўленне Бога нашага.
Верш: Заспявайце Госпаду спеў новы, спявай Госпаду ўся зямля!
Алілуйя:
Арасіць быццам дождж рунь, / быццам кропля ападзе на зямлю.
Няхай будзе імя Яго дабраславёным цяпер і навекі! Раней за сонца – імя Яго.
Задастойнік:
Дабравесці, зямля, вялікую радасць / спявайце, нябёсы, Богу хвалу!
Як да жывога Божага Ківота / хай не дакрануцца рукі нячыстыя, / вусны ж верных хай, ніколі не змаўкаючы, / з ангельскім голасам Багародзіцу апяваюць і ў радасці ўсклікаюць: / радуйся, ласкі Поўная, // Госпад з Табой.
Прычасны верш:
Абраў Госпад Сіён і пажадаў, каб быў жытлом для Яго.