25.04/07.04 Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. Антыфоны, уваходны верш (тэкст)

*Альтэрнатыўны варыянт.

Антыфон 1:

Малітвамі Багародзіцы, / збаў нас, Збаўца.

Божа, справядлівасць Тваю цару дай/ і праведнасць Тваю царову сыну.

Хай горы прынясуць мір людзям / і ўзгоркі – праведнасць.

Малітвамі Багародзіцы, / збаў нас, Збаўца.

Дабравесціце дзень пры дні / збаўленне Бога нашага.

Малітвамі Багародзіцы, / збаў нас, Збаўца.

Кляўся Госпад Давіду клятвай ісцінай / і не адступіць ад яе.

Малітвамі Багародзіцы, / збаў нас, Збаўца.

Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў. Амінь

Малітвамі Багародзіцы, / збаў нас, Збаўца.

Антыфон 2:

Арасіць быццам дождж рунь, / быццам кропля ападзе на зямлю.

Збаў нас, Сыне Божы, / дзеля нас Ты уцялесніўся, / мы пяем Табе: Алілуія.

Асвяціў Усявышні / селішча Сваё.

Збаў нас, Сыне Божы, / дзеля нас Ты уцялесніўся, / мы пяем Табе: Алілуія.

Бог прыдзе і з’явіцца, / Бог наш, і Ён не змаўчыць.

Збаў нас, Сыне Божы, / дзеля нас Ты уцялесніўся, / мы пяем Табе: Алілуія.

У дні Яго расквітнее праведнасць / і надыдзе мір.

Збаў нас, Сыне Божы, / дзеля нас Ты уцялесніўся, / мы пяем Табе: Алілуія.

///Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўседы, і навекі вякоў. Амінь.

Адзінародны Сыне…

Антыфон 3:

Хай будзе імя Яго дабраславёным цяпер і навекі!

Трапар

Дабраславёны Госпад Бог Ізраілеў, адзіны Цудатворца!

Трапар

Дабраславёнае імя Яго навекі і ў векі вякоў!

Трапар

Уваходны верш (прамаўляе святар): Дабравесціце дзень пры дні збаўленне Бога нашага! Збаў нас, Сыне Божы, бо дзеля нас Ты ўцялесніўся!

Author: Natali

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *