*Пераклад з грэчаскай мовы паводле грэчаскай традыцыі нядзельнай літургіі. Альтэрнатыўны варыянт.
Антыфон 1-шы (з 102-га псалма)
Дабраславі душа мая і ўсё нутро маё Госпада / і імя святое Яго
Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, збаў нас.
Дабраславі, душа мая, Госпада / і не забывай усіх дабрадзействаў Яго.
Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, збаў нас.
Госпад паставіў пасад Свой на небе, / і царства Яго над ўсім пануе.
Малітвамі Багародзіцы, / Збаўца, збаў нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Антыфон 2–гі (з 145-га псалма)
Хвалі, душа мая, Госпада. / Буду хваліць Госпада ў жыцці маім; /буду спяваць Богу майму, пакуль я ёсць.
Збаў нас, Сыне Божы / уваскрэслы з мёртвых, /мы пяём Табе: Алілуія.
Шчаслівы той, каму памочнік Бог Іакава, / у каго надзея на Госпада Бога яго.
Збаў нас, Сыне Божы / уваскрэслы з мёртвых, /мы пяём Табе: Алілуія.
Не спадзявайцеся на князёў, на сына чалавечага,/ у якім няма збаўлення
Збаў нас, Сыне Божы / уваскрэслы з мёртвых, /мы пяём Табе: Алілуія.
Госпад царуе навекі, / Бог твой, Сіёне, з роду ў род.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
+Адзінародны Сыне…